Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слонім: улады забаранілі пікет


Іван Бедка
Іван Бедка
Актывістамі мясцовай суполкі аргкамітэту па стварэньні БДХ падавалі заяўкі на правядзеньне 6 жніўня пікету з патрабаваньнем вызваліць усіх палітвязьняў у Беларусі, а 14 жніўня — з патрабаваньнем спыніць зьбядненьне людзей.

Адмова з Слонімскага райвыканкаму, як заўважыў актывіст Іван Бедка, прыйшла ў традыцыйным стылі: адмоўлена на падставе таго, што заяўка складзеная няправільна.

Гэтым разам у заяўцы актывіст напісаў, каб райвыканкам выдзеліў для правядзеньня пікету месца, якое вызначана мясцовымі ўладамі. Раней, калі падаваліся падобныя заяўкі, чыноўнікі адказвалі, што месца правядзеньня пікету не супадае з тым, якое дазволена ўладамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG