Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cуд над заснавальнікам "Кнігі-поштай" працягнецца 1 жніўня

абноўлена

Алесь Яўдаха
Алесь Яўдаха
29 ліпеня ў судзе Кастрычніцкага раёну Менску працягваўся разгляд крымінальнай справы супраць заснавальніка беларускамоўнага інтэрнэт-сэрвісу "Кнігі поштай" Алеся Яўдахі. Яго вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці за тое, што дапамагаў людзям набываць беларускія кнігі.

12.24 Суд выслухаў сьведкаў. Абвешчаны перапынак да 1 жніўня.

Працэс аднавіўся ў 10.30


Адвакат Новік



Алесь Яўдаха дасылаў праз пошту кнігі вядомых беларускіх аўтараў: Васіля Быкава, Уладзімера Арлова, Міколы Ермаловіча, Рыгора Барадуліна і многіх іншых, якія людзі не маглі набыць у дзяржаўных крамах. Пракуратура ў гэтым угледзела незаконнае прадпрымальніцтва і зьвярнулася ў суд. Аднак Алесь Яўдаха гэтыя абвінавачаньні не прызнае:

"Вінаватым я сябе не лічу, бо ніякай незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьцю не займаўся. Так, час ад часу дасылаў сябрам і знаёмым кнігі, але безь ніякай эканамічнай выгады. Таму спадзяюся на справядлівае рашэньне суду".

29 ліпеня ў суд прыйшлі 6 сьведкаў з боку Алеся Яўдахі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG