Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тбілісі арганізатары распусьцілі акцыю пратэсту


Удзельнікі антыўрадавай акцыі пратэсту ў Тбілісі, 19 лістапада 2024
Удзельнікі антыўрадавай акцыі пратэсту ў Тбілісі, 19 лістапада 2024

Кіраўнікі пратэсту заявілі, што часова распусьцілі ўдзельнікаў акцыі ў Тбілісі. Учора сілавікі разагналі намётавае мястэчка пратэстоўцаў.

Арганізатары грузінскіх пратэстаў з патрабаваньнем паўторных парлямэнцкіх выбараў вырашылі часова распусьціць удзельнікаў акцыі і распрацаваць новы плян дзеяньняў. Рашэньне агучыў адзін зь лідэраў «Кааліцыі за перамены» Зураб Джапарыдзэ, піша «Эхо Кавказа».

«Нам давядзецца неяк пераплянаваць і падумаць пра нешта іншае, не пра тое, што мы тут рабілі», — сказаў ён раніцай 20 лістапада на вуліцы Мелікішвілі ў Тбілісі.

Па словах Джапарыдзэ, урад зьмяніў сваю стратэгію і не перашкаджае перакрыцьцю вуліцы Мелікішвілі. Перакрыцьцё ўжо настолькі непатрэбнае, што, на думку апазыцыйнага дзеяча, нічога ня зьменіць. Таму арганізатары вырашылі, што сёньня ўдзельнікам мітынгу трэба разысьціся, адпачыць і распрацаваць новы плян цягам дня.

Удзельнікі пратэсту, якія лічаць парлямэнцкія выбары 26 кастрычніка сфальсыфікаванымі і патрабуюць перавыбараў, увечары 19 лістапада вярнуліся на праспэкт Чаўчавадзэ, у раён першага корпусу Тбіліскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, адкуль паліцыя да 7 гадзін раніцы з ужываньнем сілы адціснула ўдзельнікаў акцыі да вуліцы Мелікішвілі.

Раніцай 19 лістапада паліцыя разабрала намёты, усталяваныя каля ўнівэрсытэту з 17 лістапада, і расчысьціла перакрытую пратэстоўцамі дарогу.

Праз прарасейскі курс, які выбрала кіроўная партыя «Грузінская мара», а таксама прасунутыя ёй да прыняцьця законы аб «замежным уплыве» і «прапагандзе ЛГБТК+» Брусэль прыпыніў працэс перамоваў пра далучэньне каўкаскай дзяржавы да Эўразьвязу.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG