Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд за распаўсюд кніг беларускіх аўтараў


Алесь Яўдаха. Фота "Нашай Нівы"
Алесь Яўдаха. Фота "Нашай Нівы"
28 ліпеня ў Кастрычніцкім судзе Менску пачаўся працэс над заснавальнікам сэрвісу "Кнігі — поштай", супрацоўнікам выдавецтва "Логвінаў" Алесем Яўдахам.

Яго вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці, якую пракуратура ўгледзела ў тым, што Алесь дасылаў праз пошту сваім знаёмым і сябрам кнігі вядомых беларускіх аўтараў Рыгора Барадуліна, Уладзімера Арлова, Міколы Ермаловіча і іншых.

Пракуратура цьвердзіць, што гэта незаконная прадпрымальніцкая дзейнасьць. Аднак Алесь Яўдаха не прызнае гэтых абвінавачаньняў.

Яго прыйшлі падтрымаць грамадзкія дзеячы. Паводле Сяржука Бахуна, Алесю варта было даць прэмію за тое, што ён выконвае функцыю дзяржавы і распаўсюджвае беларускае слова, а не прыцягваць да адказнасьці за неіснуючую "прадпрымальніцкую дзейнасьць".

У першай палове дня ў суд не зьявіліся сьведкі абвінавачаньня, таму ў працэсе быў абвешчаны перапынак да 14 гадзіны. У другой палове дня працэс аднавіўся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG