Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў тэрактаў у Нарвэгіі ўзрасла да 93


У нядзелю людзі прыносілі кветкі ў памяць ахвяраў на месца тэракту ў Осла
У нядзелю людзі прыносілі кветкі ў памяць ахвяраў на месца тэракту ў Осла
Як паведаміла агенцтва DPA, у бальніцы Осла сёньня памёр адзін з пацярпелых. Некалькі чалавек лічацца зьніклымі бязь вестак.

Выканаўца тэрактаў, затрыманы на высьпе Ўтоя 32-гадовы Андэрс Брэйвік, у панядзелак паўстане перад судом, дзе яму будуць афіцыйна прад'яўленыя абвінавачаньні ў тэрарызьме.

Нягледзячы на тое, што абвінавачваны сьцьвярджае, што дзейнічаў сам, паліцыя зьдзейсьніла рэйд па ўсходніх раёнах Осла ў пошуках магчымых саўдзельнікаў. Некалькі чалавек былі затрыманыя, але затым адпушчаныя.

Раней у нядзелю па ўсёй Нарвэгіі прайшлі памінальныя службы па загінулых у пятніцу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG