21 ліпеня судзілі затрыманых падчас маўклівай акцыі пратэсту, што адбылася ў сераду. Справы разглядалі ў судах Цэнтральнага, Ленінскага раёнаў Менску, а таксама ў судзе Менскага раёну і гораду Заслаўе.
Прысуды — у асноўным адміністрацыйныя арышты тэрмінам ад 10 да 12 сутак, некалькі дзяўчат аштрафавалі.
Асноўныя затрыманьні адбыліся ў сераду каля сталічнага кінатэатра "Перамога" на вуліцы Інтэрнацыянальнай. Затрымалі каля двух дзясяткаў чалавек. Некалькі непаўналетніх хутка адпусьцілі, адну дзяўчыну забрала хуткая дапамога, 17 чалавек адвезьлі начаваць на Акрэсьціна. Зноў было шмат людзей у цывільным, зноў ніхто не прадстаўляўся, але затрыманьні адбываліся ня так брутальна, як раней, кажа праваабаронца Наста Лойка:
"Больш спакойна адбываліся самі затрыманьні ў гэтую сераду, значна менш ужывалася фізычная сіла, не паступала да нас інфармацыя, што іх зьбівалі ў аўтобусах, і ў РАУСах міліцыянты больш-менш ветліва сябе паводзілі. Што тычыцца кваліфікацыі, то гэтым разам затрыманым інкрымінавалі ня лаянку, а ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Гэта, прынамсі, ужо бліжэй да праўды".
Сярод затрыманых — і супрацоўніца незалежнага каналу "Белсат" Аляксандра Клімовіч. Прадстаўнік "Белсату" ў Беларусі Міхась Янчук кажа:
"На жаль, практыка апошніх затрыманьняў паказвае, што ніякага эфэкту ліст генэральнага пракурора да нашага — выбачайце — мала шаноўнага міністра ўнутраных спраў ня мае. Таму што журналістаў працягваюць затрымліваць, і ніхто не глядзіць ні на журналісцкія пасьведчаньні, ні на акрэдытацыі, таму што аднолькава цярпяць як журналісты акрэдытаваных СМІ, так і неакрэдытаваных".
Толькі адзінкам удалося трапіць на працэсы ў суд Цэнтральнага раёну: туды не прапускалі. Каралі ў асноўным арыштамі — збольшага ад 10 да 12 сутак. Толькі адной жанчыне, Вользе Хіневіч, у якой непаўналетняе дзіця, далі штраф 20 базавых велічыняў. Яе сваякоў Сяргея і Ўладзімера Хіневічаў пасадзілі на 10 сутак. 10 сутак атрымаў і сын журналісткі Любові Лунёвай Зьміцер Буянаў. Праваабаронца Наста Лойка распавяла:
"Я была на працэсе Вольгі Рускай. Яна выйшла з крамы і выпадкова трапіла ў натоўп людзей. Паколькі супрацоўнікі міліцыі ўсіх выціскалі, у яе не было магчымасьці сысьці. У справе фігуруе здымак, дзе яна з фотаапаратам у руках. У пратаколе напісана, што яна пляскала ў ладкі. І судзьдзя спрабавала чытаць маралі і павучаць, маўляў: "А што вы там фатаграфавалі, а што там было фатаграфаваць? Я па здымках бачу, што вы маглі сысьці...". Відавочна, што ёсьць загад, ранейшая схема працягваецца.
Судзьдзя Сьвістунова прызначыла Вользе Рускай 11 сутак арышту, маці палітвязьня Мікіты Ліхавіда Алена Ліхавід асуджаная на 10 сутак. Прадстаўнік "Белсату" Міхась Янчук выказаў такое меркаваньне пра судзьдзю, які асудзіў журналістку Аляксандру Клімовіч на 11 сутак арышту:
"Бачна што той судзьдзя Валер Есьман, які выдае такія выракі, які ўжо даўно вядомы ў ваколапазыцыйных колах, гэты чалавек — проста паслугадаўца рэжыму. Бачна, што ўсе гэтыя прысуды зробленыя пад капірку і ніхто нават не глядзеў на ступень віны ці невінаватасьці тых, каго затрымалі".
У судзе Менскага раёну і гораду Заслаўе разгляд адміністратыўных спраў чатырох чалавек, затрыманых учора ў Заслаўі — Івана Івончыка, Андрэя Клюкіна, Юрыя Паўлава і Сяргея Сілкова — перанесены на пятніцу.

Гэтым разам затрыманым інкрымінавалі ня лаянку, а ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве