Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Р.Сікорскі: Беларусі пашанцавала, што ЭЗ не парваў зь ёй сувязі


Радаслаў Сікорскі
Радаслаў Сікорскі
Беларусь можа лічыць, што ёй пашанцавала з той нагоды, што Эўразьвяз не парваў зь ёй сувязі з-за няспынных рэпрэсіяў супраць апазыцыі, заявіў у панядзелак міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

«Беларусь мусіць ацаніць той факт, што мы ня выкінулі яе з «Усходняга партнэрства», улічваючы ўсё тое, што яны рабілі пасьля 19 сьнежня», - заявіў польскі міністар.

Наступны саміт «Усходняга партнэрства» заплянаваны на 29-30 верасьня. Выступаючы на сустрэчы, арганізаванай брусэльскім Цэнтрам эўрапейскай палітыкі, Сікорскі даў зразумець, што хоць Лукашэнку хутчэй за ўсё на саміт не запросяць, тым ня менш у ім, магчыма, возьмуць удзел прадстаўнікі ягонага рэжыму.

«На гэтай стадыі мы абмяркоўваем пытаньне – на якім узроўні Беларусь будзе прадстаўленая на варшаўскім саміце, і калі Лукашэнка зноў ня зробіць нешта вельмі дрэннае, мы некага ад іх запросім», - заявіў Сікорскі.

Польскі міністар паўтарыў эўрапейскія заклікі да Беларусі вызваліць палітзьняволеных і рухацца ў бок дэмакратыі. Калі б гэта здарылася, дадаў Сікорскі, Эўразьвяз быў бы «гатовы шчодра адказаць на патрэбы Беларусі, узьніклыя з прычыны правалу Луканомікі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG