Чарговая маўклівая акцыя ў Менску заплянаваная са зьмененым фарматам. Мяркуецца, што зьбірацца народ будзе ў сваіх раёнах, спачатку каля першага пад’езду дома, потым рушаць да ЖЭСаў, там цягам пяці хвілінаў пляскаюць у далоні і ідуць да буйных цэнтраў свайго раёну. Чаму абраная гэтая тактыка і наколькі яна ўдалая?
У панядзелак, на наступны дзень пасьля брутальнага разгону акцыі на Прывакзальнай плошчы ў сталіцы, актывісты групы «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» прапанавалі новую тактыку — зьбірацца па месцы жыхарства і ісьці да ЖЭСаў. Аднак, мяркуючы па шматлікіх выказваньнях на так званай «сьцяне абмеркаваньня» «Вконтакте», шмат хто жорстка скрытыкаваў прапанову, і арганізатары падправілі праграму: ЖЭСы сталіся прамежкавым пунктам. Адзін з арганізатараў, Вячаслаў Дзіянаў, такім чынам абгрунтоўвае новую тактыку:
«Яны зьбяруцца, сустрэнуцца, абмяркуюць штосьці, потым абмяняюцца тэлефонамі. Такім чынам будуць фармавацца, групавацца людзі, якія аб’яднаныя адной ідэяй, якія адзін аднаго будуць ведаць. І яны потым будуць прыходзіць на больш буйныя акцыі. Таму гэта ўзровень аб’яднаньня. І гэта зьвязана ня з тым, каб раздрабіць, а наадварот — каб аб’яднаць людзей на ўзроўні свайго раёну, вуліцы».
Палітоляг Уладзімер Мацкевіч што да першага этапу новай тактыкі, выказаў такую думку:
«Мне гэтая тактыка падаецца крыху летуценьніцкай. Яна, мне здаецца, прыдуманая людзьмі звонку, людзьмі, якія ня ведаюць нашых спальных раёнаў, што і як там адбываецца. Ня думаю, што гэтая акцыя дасьць дадатковы прыліў людзей, бо групы моладзі, якія зьбіраюцца ў спальных раёнах такім чынам, хутчэй палохаюць абывацеля, чым прывабліваюць яго. У нашых умовах».
У сваім звароце арганізатары акцыі ставяць далейшую задачу: «Да восьмай вечара ўсе павінны сабрацца ў вызначаных месцах і гуляць, хадзіць туды-сюды (але не пакідаць групу), кантактаваць і знаёміцца адзін з адным. Апладзіраваць можна толькі пры ўмове, што вас ня змогуць забраць куды-небудзь. Дапамагайце, абараняйце адзін аднаго!». На думку арганізатараў, наступным крокам павінна стаць яшчэ большае яднаньне людзей, кажа Вячаслаў Дзіянаў:
«Людзі былі разьяднаныя, калі прыходзілі на першыя акцыі. Іх выхоплівалі з натоўпу, і яны амаль ніяк не супраціўляліся. А на апошніх акцыях было заўважна, што яны рэальна адбівалі сваіх, хто прыйшоў на плошчу пляскаць. Гэта ідзе ўжо іншы ўзровень самасьвядомасьці — самасьвядомасьці грамадзтва».
Палітоляг Уладзімер Мацкевіч выказвае меркаваньне, што на нейкі пэўны тэрмін такая тактыка можа быць плённай:
«Цяпер ужо досыць шмат людзей зацікаўленыя ў тым, каб далучацца да такіх акцыяў, і я думаю, што на кароткі тэрмін — зноў жа, да таго, як прызвычаіцца ўлада і „ціхары“ ў цывільным да гэтай тактыкі — на пэўны час па лякальных цэнтрах гэта можа быць плённым. Але ж не менавіта па спальных раёнах вось гэтыя паходы. Калі зараз сацыяльныя сеткі выберуць нетрадыцыйныя месцы, гэта на пэўны час дасьць ім магчымасьць апярэдзіць спэцслужбы, сілавікоў».
Такім чынам, 6 ліпеня ў Менску заплянаваныя маўклівыя акцыі як мінімум у дзевяцёх месцах, што павінна ўскладніць працу міліцыі. А вось у рэгіёнах фармат акцыі застанецца ранейшы — збор а 19-й на цэнтральнай плошчы.

Такім чынам будуць фармавацца, групавацца людзі, якія аб’яднаныя адной ідэяй.

Калі зараз сацыяльныя сеткі выберуць нетрадыцыйныя месцы, гэта на пэўны час дасьць ім магчымасьць апярэдзіць спэцслужбы.