Апазыцыйны палітык Віктар Івашкевіч у 2002 годзе быў асуджаны на 2 гады абмежаваньня волі (гэтак званая "хімія") за зьнявагу і паклёп на прэзыдэнта Беларусі за публікацыю ў газэце "Рабочы" пад загалоўкам "Злодзей мусіць сядзець у турме" пра карупцыю ў кіраўніцтве Беларусі.
Івашкевіч: "Улада ня хоча павялічваць колькасьць палітвязьняў (тых, хто сядзіць у вязьніцы), але адначасова хоча пазбавіць канкрэтна Пачобута магчымасьці свабодна выконваць свае прафэсійныя абавязкі, трымаць яго пад пагрозай зьняволеньня. Такім чынам, ніякага паслабленьня мэханізму рэпрэсіяў з боку рэжыму няма. Ёсьць невялікія тактычныя нюансы, якія не мяняюць ніякай стратэгічнай пазыцыі. Было б абсурдна бачыць у гэтым прысудзе нейкі "лібэралізм". Усё застаецца як ёсьць, і зьмяніць сытуацыю можа толькі масавыя выступленьні людзей