Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржміністар МЗС Нямеччыны заклікае вызваліць усіх затрыманых


Дзяржміністар ў МЗС Нямеччыны Вернер Хойер скрытыкаваў дзеяньні беларускіх уладаў падчас мірных акцый пратэсту ў Менску і іншых гарадах.

"Я рашуча асуджаю абсалютна неадпаведныя і збольшага гвалтоўныя дзеяньні беларускіх сіл бясьпекі супраць мірных грамадзянаў і прадстаўнікоў СМІ", - гаворыцца ў заяве Хойера, распаўсюджанай прэс-службай зьнешнепалітычнага ведамства.

"Заклікаю ўлады Беларусі неадкладна вызваліць усіх затрыманых. Падобнымі дзеяньнямі асобы, адказныя за прыняцьце рашэньняў, зноў прадэманстравалі сваю непавагу да асноўных грамадзянскіх правоў. Нямеччына і Эўрапейскі Зьвяз зьяўляюцца партнэрамі тых беларускіх грамадзянаў, якія вядуць барацьбу за свабоду і дэмакратыю", - падкрэсьліў дзяржміністар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG