“Для Беларусі настаў новы раўнд вайны нэрваў”, так камэнтуе нямецкая Dіe Welt апошняе спыненьне Масквой паставак электраэнэргіі ў Беларусь з-за запазычнасьці Менску па аплаце. 29 чэрвеня беларускі ўрад аплаціў рахункі, але толькі часткова.
Як пішуць нямецкія аглядальнікі, наўрад ці падобны крок "Интер РАО ЕЭС" гэтак жа засмуціць Менск як колішнія газавыя войны. Беларусь усяго на 12% залежыць ад расейскіх энэргапаставак. Але ўлічваючы эканамічны крызыс у Беларусі можна ўбачыць, што жэст Масквы “кідае сьвятло на драматычнае пагаршэньне стасункаў паміж буфэрнай Беларусьсю ды Расеяй і ЭЗ”.
Паводле Dіe Welt, “Расея, адна з галоўных краін-крэдытораў Беларусі, адзначыла, што цяперашняя спрэчка ня мае палітычнага вымярэньня. Аднак насамрэч ня трэба выключаць эскаляцыі канфлікту паміж суседзямі, нават нягледзячы на частковую аплату пазыкі Менскам. Такую здагадку падмацоўвае новы кампрамат вядучага расейскага тэлеканалу НТВ супраць прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі – пра канец цуда беларускай плянавай эканомікі, дзе 70% усёй вытворчасьці належыць дзяржаве.
Як адзначае амэрыканская "The New York Times", дэманстрацыя сюжэту тэлеканалам “Газпраму” – НТВ, сьведчыць пра “відавочнае раздражненьне Расеі ў дачыненьні да суседняй Беларусі”. Менавіта пасьля паказу фільму з абвінавачваньнямі Лукашэнкі ў няўмелым кіраваньні эканомікай і была адключаная электраэнэргія амаль па ўсёй краіне.
У якасьці саюзьніка Беларусі па былым СССР Расея схільная да ваганьняў, адзначае амэрыканскае выданьне і працягвае:
“Яна і раней пачынала эканамічныя баі з краінай-суседкай і яе нязьменным прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Варта ўзгадаць чэрвень 2009 года, калі была ўведзеная забарона на імпарт беларускага малака, вядомая цяпер як “малочная вайна”. Але стасункі сталі псавацца асабліва з апошнімі спрэчкамі аб крэдыце і расейскім патрабаваньні тэрмінова правесьці прыватызацыю беларускіх дзяржаўных кампаній”.
Як адзначае амэрыканскае выданьне The Wall Street Journal,
Расея "паклала вока на некаторыя беларускія актывы, у тым ліку на дзяржаўную сетку нафтаправодаў і " Беларуськалій ", якія Менску, магчыма, давядзецца прадаць, каб стабілізаваць эканоміку".
The Wall Street Journal спасылаецца на меркаваньні экспэртаў, што Беларусі відавочна ня хопіць абяцанага ЭўрАзЭС крэдыту ў 3 млрд даляраў для пераадоленьня вострага крызысу, які абуджае грамадзкую незадаволенасьць асобай Лукашэнкі.