Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартысевіч: "Бахарэвіч некаторыя заганы ператварае ў вартасьці"


Марыя Мартысевіч
Марыя Мартысевіч
29 чэрвеня а 19 гадзіне ў сталічнай кнігарні "логвінаЎ" (пр. Незалежнасьці, 37а) будзе прэзэнтавацца "Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча". Гэта новае выданьне кніжнай сэрыі "Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе". Усе госьці імпрэзы атрымаюць кнігу з аўтографам пісьменьніка, які адмыслова прыехаў у Менск з Гамбургу, дзе жыве апошнім часам.

Сваімі першымі чытацкімі ўражаньнямі пра кнігу дзеліцца паэтка і літаратурны крытык Марыя Мартысевіч:

"Мне пашчасьціла быць адной зь першых чытачак кніжкі Бахарэвіча, сабранай у папяровым выглядзе. Я скажу шчыра, не чытала гэтых эсэ на сайце, таму што я чакала, пакуль Альгерд зьбярэ кніжку цалкам. І я каюся, што яшчэ напярэдадні ў думках хавала жанр эсэістыкі як жанр беларускай літаратуры, бо яркіх цікавых эсэ менавіта літаратурных вельмі даўно мне, прынамсі, не траплялася на вочы. Гэта пры тым, што пры канцы дзевяностых — на пачатку дзьвюхтысячных быў выбух беларускай эсэістыкі. І, трэба сказаць, толькі дзякуючы Радыё Свабода і таму, што цікавыя аўтары гучаць у эфіры штогод, можна ўвогуле пачытаць такія творы разумных людзей, якія прыгожа пішуць пра важныя рэчы. Добры прыклад — кніжка Сяргея Дубаўца "Як?". І вось гэты постмадэрнісцкі праект — малы слоўнік мэдычных тэрмінаў Бахарэвіча. Перавага кнігі, відаць, у тым, што гэта сапраўды добра сплянаваная, удала выбудаваная кніжка. Тыя дыягназы, тыя заганы, якія апісвае Бахарэвіч і некаторыя зь якіх ён ператварае ў вартасьці, бачыць у іх нейкі іншы бок — гэта, мне здаецца, вельмі дакладны анамнэз нашага грамадзтва. Так што дзякую вам за цікавы праект і раю ўсім пачытаць гэтую кніжку".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG