Бюро дэпутата Эўрапейскага парлямэнту Марэка Мігальскага стварыла сайт "Свабоду Бандарэнку" www.bandarenka.pl. На ім можна падпісацца пад пэтыцыяй у абарону палітвязьня.
Зьмітра Бандарэнку зьвінавацілі ва ўдзеле ў "масавых беспарадках" 19 сьнежня 2010 году і асудзілі на 2 гады калёніі строгага рэжыму.
Бандарэнка знаходзіцца ва ўмовах, якія прыніжаюць чалавечую годнасьць, у сырой перапоўненай камэры. Ён не атрымлівае належнай мэдыцынскай дапамогі, у сувязі з чым яму пагражае частковая страта рухомасьці правай нагі з-за пашкоджаньня нэрваў, паведамляе сайт Праваабарончага цэнтру "Вясна".
Пэтыцыя будзе накіраваная кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку і начальніку СІЗА, у якім знаходзіцца палітвязень.
Кожны можа запісаць кароткі відэафільм са словамі падтрымкі для Зьмітра і яго сям'і — напрыклад, пры дапамозе мабільнага тэлефона. Усе фільмы будуць зьмешчаныя на сайце.
Сайт www.bandarenka.pl быў створаны ў рамках кампаніі шэфства над палітвязьнем, якую ініцыявала праваабарончая арганізацыя "Libereco — Partnership for Human Rights". Яе мэта — аказаць падтрымку палітычным вязьням і іх сем'ям. У рамках гэтай кампаніі эўрапейскія палітыкі выступаюць за вызваленьне палітвязьняў. Палітык заяўляе пра апеку над адным са зьняволеных і яго сям'ёй і становіцца яго заступнікам на міжнароднай арэне.
Марэк Мігальскі далучыўся да кампаніі "Libereco" і ўзяў шэфства над Змітром Бандарэнкам.
Профіль акцыі таксама зьмешчаны ў сацыяльнай сетцы "Facebook".