Намесьнік мэра Быдгашчы папрасіў прабачэньня ў беларускіх заўзятараў за інцыдэнт на баскетбольным матчы жаночых камандаў Беларусі і Літвы 25 чэрвеня, калі заўзятары былі выдаленыя аховай з трыбуны за тое, што падтрымлівалі каманду зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.
«Гэта скандал. Я дапільную, каб на імпрэзах у Быдгашчы больш не здараліся такія інцыдэнты», — сказаў намесьнік мэра Быдгашчы Сэбастыян Хмара інтэрнэтнаму выданьню Gazeta.pl.
Мэрыя Быдгашчы выступіла суфундатарам праводжанага ў Польшчы чэмпіянату Эўропы па баскетболе, выдзеліўшы на гэтую імпрэзу мільён злотых (каля 350 тысяч даляраў).
Суарганізатарам чэмпіянату зьяўляецца таксама Польская баскетбольная фэдэрацыя. Мы зьвязаліся з гэтай фэдэрацыяй, але ніхто не захацеў гаварыць пра інцыдэнт у Быдгашчы афіцыйна ў інтэрвію нашаму радыё. У неафіцыйнай размове прадстаўнік фэдэрацыі сказаў, што правілы правядзеньня матчаў чэмпіянату Эўропы ўстанаўляе эўрапейскае аддзяленьне Міжнароднай фэдэрацыі баскетболу (FIBA Europe) зь сядзібай у Мюнхэне, якой падпарадкоўваецца і польская фэдэрацыя. Мы папрасілі гэтую міжнародную структуру пракамэнтаваць інцыдэнт са сьцягамі ў Быдгашчы, але не дачакаліся адказу.
Паводле сайту Gazeta.pl, праблемы зь бел-чырвона-белымі сьцягамі ў Польшчы для беларусаў могуць зьявіцца і на чэмпіянаце Эўропы па футболе ў 2012 годзе, калі Беларусь пасьпяхова пройдзе кваліфікацыйны адбор.
"На спартовых спаборніцтвах няма месца палітычным дэманстрацыям. Спорт павінен яднаць людзей, а не дзяліць. Арганізатарам Эўра-2012 зьяўляецца UEFA, і яна ўстановіць нам правілы гульні", — сказаў сайту Gazeta.pl прэсавы прадстаўнік Міністэрства спорту Польшчы.
Дэпутат Грамадзянскай плятформы Робэрт Тышкевіч зь Беластоку, які ў польскім Сэйме зьяўляецца старшынём дэпутацкай групы ў пытаньнях Беларусі, лічыць, што арганізатарам матчу ў Быдгашчы не хапіла разуменьня сытуацыі.
«Падчас ваеннага становішча Польшча гуляла супраць СССР на мундыялі ў Гішпаніі ў 1982 годзе. Нікому не замінала, што ўвесь стадыён быў запоўнены сьцягамі "Салідарнасьці". Арганізатары глядзелі на гэта скрозь пальцы, бо ведалі, як важна гэта было для палякаў. Цяпер маем падобную сытуацыю зь Беларусьсю. Гэта адзіная краіна ў Эўропе, дзе няма свабоды слова і свабодных СМІ. Вывешваючы свае сьцягі, беларусы мірна маніфэстуюць свае мары. Мы павінны паказаць разуменьне гэтага, таксама і на Эўра-2012", — сказаў Робэрт Тышкевіч сайту Gazeta.pl.