Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве акцыя «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» прайшла без затрыманьняў


Удзельнікі акцыі
Удзельнікі акцыі
У Магілёве завяршылася акцыя, якую ініцыявала суполка «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» на сайце «Ўкантакце». У ёй узялі ўдзел амаль дзьвесьце чалавек. Доўжылася яна паўгадзіны. Пачалася а 19-й.

Прайшла акцыя на супрацьлеглым баку плошчы Леніна, якая была першапачаткова вызначаная як месца збору людзей. Яе атачылі супрацоўнікі спэцназу за гадзіну да пачатку акцыі. Тым, хто спрабаваў прайсьці на яе тлумачылі, што на ёй павінна адбыцца нібыта нейкае рэжымнае мерапрыемства. Міліцыянты патлумачылі, што на плошчу нібыта павінна пад’ехаць замежная дэлегацыя.

Увесь час на плошчы Леніна знаходзіліся кіраўнікі аблвыканкаму, а таксама кіраўнікі управы ўнутраных спраў аблвыканкаму.

Міліцыянт тлумачыць людзям чаму ім нельга на плошчу.

Акрамя міліцыянтаў за ўдзельнікамі акцыі сачылі супрацоўнікі адміністрацыяў магілёўскіх ВНУ. Здымалі ўдзельнікаў на фотакамэры.

Завяршылася акцыя гучнымі воплескамі ўдзельнікаў.

Міліцыянты патрулююць падыходы да плошчы.

У мінулую сераду на заклікі суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» тут сабралася больш за 80 чалавек. Двух удзельнікаў акцыі спрабавалі выклікаць на гутарку ў КДБ, але яны не пайшлі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG