Гэта быў ужо другі выпадак запуску ракет па Ізраілі з тэрыторыі Лібану з моманту спыненьня агню паміж Ізраілем і праіранскай шыіцкай групоўкай «Хэзбала» у лістападзе летась.
Абодва разы «Хэзбала» адмаўляла сваё дачыненьне да ўдараў. Групоўка прызнаная тэрарыстычнай у Ізраілі і ЗША. ЭЗ лічыць тэрарыстычным яе ваенізаванае крыло.
Ізраільскія вайскоўцы нанесьлі ўдар па паўднёвым прыгарадзе лібанскай сталіцы, папярэдне заклікаўшы мясцовых жыхароў пакінуць раён і папярэдзіўшы, што яны знаходзяцца «побач з аб’ектамі „Хэзбалы“ і павінны неадкладна эвакуавацца».
Папярэджаньне Ізраіля выклікала паніку: бацькі пасьпяшаліся забраць дзяцей з школаў, якія хутка закрыліся, а на дарогах утварыліся заторы з прычыны спробаў жыхароў пакінуць небясьпечную зону, перадаюць карэспандэнты AFP.
Лідэр «Хэзбалы» Наім Касэм павінен быў выступіць у пятніцу з прамовай у паўднёвым прыгарадзе Бэйруту пазьней у пятніцу, але выступ быў скасаваны.
Форум