Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сурыкаў: Расейцы могуць удзельнічаць у прыватызацыі "Беларуськалія"


Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў не выключае ўдзел расейскіх кампаній ў прыватызацыі "Беларуськалія". Пра гэта дыплямат паведаміў сёньня на сваёй прэсавай канфэрэнцыі ў Менску.

Але такая зьдзелка стане магчымай, падкрэсьліў амбасадар, толькі тады, калі на продаж будзе выстаўлена нейкая частка акцыяў. Звычайна працэс прыватызацыі пачынаецца з ацэнкі кошту аб'екта, які праводзіць незалежны аўдытар. Так было, напрыклад, з "Белтрансгазам", кошт якога вызначылі экспэрты з Нідэрляндаў.

"Што тычыцца "Беларуськалія", то, як адзначыў расейскі дыплямат, "міжнароднай ацэнкі, не хачу маніць, нібыта яшчэ не было".

А вось набыцьцё расейцамі другой часткі "Белтрансгазу", паводле Аляксандра Сурыкава, павінна адбыцца да канца чэрвеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG