Экс-кандадат на прэзыдэнта Дзьмітрый Вус наракае на ваду ў «Валадарцы». Палітвязьня Фёдара Мірзаянава могуць накіраваць для адбыцьця пакараньня ў калёнію «Ваўчыныя норы». Павал Севярынец мяркуе, што яму падбяруць для «хіміі» месца ў Віцебскай вобласьці, дзе няма мабільнай сувязі.
Дзьмітрый Вус наракае на ваду зь вялікім утрыманьнем хлёркі, якой даводзіцца карыстацца ў ізалятары на Валадарскага, дзе трымаюць палітвязьня. «Але збольшага скаргаў на здароўе няма. Трымаецца нармальна. У камэры шэсьць чалавек, ва ўсіх ёсьць спальныя месцы. Праўда, зараз сьпякотна. Вольны час бавіць гульнёй ў шахматы », — сказала Свабодзе жонка экс-кандыдата на прэзыдэнта Яўгенія. Вось што жонка Дзьмітрыя Вуса паведаміла пра абскарджваньне прысуду:
«Учора ў яго быў адвакат, усё падрыхтавалі. Дзіма ад сябе скаргу ўчора накіраваў, у адваката тэрмін заканчваецца ў панядзелак. Таму ён будзе адпраўляць скаргу ў панядзелак».
Дзьмітрый Вус асуджаны на 5 з паловай гадоў зьняволеньня за арганізацыю масавых беспарадкаў. Некалькі гадоў таму Дзьмітрый Вус перанёс цяжкую апэрацыю, ляжаў шмат дзён у коме, пасьля гэтага Вусу была прызначана 2-я група інваліднасьці, якую ён ня стаў пацьвярджаць напярэдадні выбараў. Сваякі вельмі апасаюцца за стан здароўя Дзьмітрыя Вуса за кратамі.
Удзельнік Плошчы Фёдар Мірзаянаў адмовіўся падаваць скаргу на прысуд і знаёміцца з пратаколам судовага паседжаньня. Чаму ён гэтак зрабіў, хлопец патлумачыў у лісьце маці. На просьбу Свабоды Людміла Мірзаянава прачытала вытрымку зь ліста сына:
«Для мяне беларускае правасудзьдзе было і застаецца несапраўдным, як сказаў Мікалай Статкевіч, — гэта муляж. Я ня веру ў наша правасудзьдзе і мяркую, што скаргу разгледзяць фармальна. Таму і ня бачу сэнсу складаць нейкія паперы і вывучаць пратакол.»
Тым ня меней адвакат Мірзаянава даслаў у Менгарсуд скаргу на ягоны прысуд ад свайго імя. Калі скарга будзе разгледжаная, яшчэ не вядома. Што піша Фёдар Мірзаянаў пра умовы на «Валадарцы»?
Маці вязьня: «Ён напісаў толькі, што там усім цяжка. На 90% думкі толькі пра свабоду. Напісаў: „Падымаемся раніцай і настрой ва ўсіх кепскі. А які ён можа быць, калі няма волі?“».
Паводле Людмілы Мірзаянавай, яе сына могуць адправіць у 22-ю калёнію пад Івацэвічамі, гэтак званую калёнію «Воўчы норы», дзе ужо адбываюць пакараньне палітвязьні Эдуард Лобаў і Павал Вінаградаў.
Алесь Атрошчанкаў праз пошту даслаў парады тым вязьням, каго хутка будуць этапіраваць са сьледчага ізалятару ў калёнію. Галоўная парада ў тым, каб браць з сабой на этап як мага меней рэчаў і апрануцца ў спартовы строй, які будзе найболей прыдатны ў турэмным карантыне. Астатнія рэчы і харчы можна даслаць у калёнію праз перадачы, раіць Алесь Атрошчанкаў. Жонка вязьня Дар’я Корсак распавяла, што у калёніі ў яе мужа аказалася зусім ня шмат вольнага часу:
«Напісаў пра парадак дня: прачынаюцца, потым іх правяраюць, потым прыбіраюцца, ідуць на сьняданак, потым, калі ёсьць час, валейбол, потым праца, зь яе прыходзіць, і ўсё паўтараецца. А яшчэ трэба памыцца-пасьцірацца. Бываюць дні, калі не пасьпявае нават ліст напісаць ці газэты праглядзець».
Алесь Атрошчанкаў пакараны 4 гадамі зьняволеньня, яго трымаюць у калёніі Віцьба-3.
Адным зь нешматлікіх асуджаных за плошчу, хто атрымаў «хімію», ёсьць сузаснавальнік БХД Павал Севярынец. Пасьля суду Павал мусіць жыць дома ў Віцебску. Месца «хіміі» яму яшчэ не прызначылі, кажа Севярынец:
«Я зарэгістраваўся ў нашай мясцовай інспэкцыі, і яны кажуць, што вы будзеце разьмеркаваныя дзесьці ў вобласьці, але дзе пэўна, вырашыць Менск. На Віцебшчыне ёсьць зь дзясятак месцаў, дзе захавалася „хімія“, таму, напэўна, выбар у іх ёсьць».
Раней Павал Севярынец ужо адбыў болей за год «хіміі» ў вёсцы Малое Сітна Верхнедзьвінскага раёну. Палітык кажа, што па ягоных зьвестках туды ўжо правялі мабільную сувязь, і таму малаверагодна, што яго накіруюць у тое ж месца.