Былы кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў падаў у Менгарсуд касацыйную скаргу. Палітвязень Фёдар Мірзаянаў адмовіўся мяняць беларускае грамадзянства на расейскае. Асуджаны за плошчу Дзьмітрый Буланаў падкрэсьлівае хібы судовага працэсу. Вязьня Ільлю Васілевіча не перавялі з Валадаркі ў Жодзінскі ізалятар.
30 траўня былы кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў падаў у Менгарсуд скаргу на прысуд Фрунзенскага суду Менску:
«Абвінавачаньне, якое мне выставілі, не было даказанае, узятае з галавы, выдуманае, і таму я патрабую, каб суд мяне апраўдаў цалкам».
Уладзімер Някляеў быў прызнаны вінаватым у арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, і пакараны 2 гадамі зьняволеньня з адтэрміноўкай на 2 гады.
Абскардзіў прысуд сёньня і былы кандыдат на прэзыдэнта Віталь Рымашэўскі, якога тая ж судзьдзя Жана Жукоўская асудзіла на 2 гады зьняволеньня ўмоўна.
Андрэй Саньнікаў перадаў на волю зварот, у якім патрабуе правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў пад наглядам міжнароднай супольнасьці. Андрэй Саньнікаў па-ранейшаму лічыць сябе кандыдатам на прэзыдэнта.
Тры гады атрымаў за ўдзел у масавых беспарадках 19 сьнежня жыхар Менску Фёдар Мірзаянаў. Ад суду мінула два тыдні, хлопца дагэтуль трымаюць у ізалятары на Валадарскага, бо разгляд ягонай касацыйнай скаргі яшчэ не прызначаны. Паводле маці вязьня, Фёдар Мірзаянаў адмовіўся пісаць заяву, каб зьмяніць грамадзянства зь беларускага на расейскае, хоць, як мяркуюць некаторыя назіральнікі, гэта магло б дапамагчы ў датэрміновым вызваленьні. Таксама Людміла Мірзаянава паведаміла Свабодзе, што яе сыну не дазваляюць сустрэчы з сваякамі:
«Не дазволілі сустрэцца з бабуляй. Ёй ўжо 80 гадоў, яна столькі сіл уклала ў выхаваньне ўнука! Яна ім ганарыцца. Але цяпер яна кожны дзень плача і кажа, што можа яго не дачакацца. Няўжо, забраўшы майго сына на 3 гады, суду шкада адной гадзіны на спатканьне?»
Маці Дзьмітрыя Буланава, якога асудзілі на мінулым тыдні на 3 гады зьняволеньня, сустрэлася зь ім у турме на вуліцы Валадарскага. Клаўдзія Буланава распавяла пра тое, як Дзьмітрый пракамэнтаваў працэс:
«Адзначаў шматлікія несупадзеньні. У тым ліку тое, што ў выніковай пастанове суду прызнана, што не было масавых беспарадкаў, між тым абвінавачаньні пабудаваныя менавіта на масавых беспарадках. Але шмат таго, што там гучала насуперак абвінавачаньню, да ўвагі ня бралі. У тым ліку і адносна яго. Прыкладам, казалася, што ён нібыта біў па шчытах амапаўцаў, але гэта няпраўда і ў судзе ніяк не было даказана. І ўсё роўна гэта ўсё засталося ў абвінавачаньні».
Клаўдзія Буланава запэўніла, што яе сын абавязкова будзе падаваць касацыйную скаргу.
Падаў скаргу на прысуд Ільля Васілевіч, якога два тыдні таму асудзілі на 3 гады зьняволеньня. Пакуль вязьня таксама трымаюць на «Валадарцы».
Маці палітвязьня Тамара Васілевіч: «За выходныя лістоў не было. Мусілі яго перавесьці ў Жодзіна, але чамусьці пакінулі на Валадарцы. Збольшага ён нядрэнна трымаецца, ня падае духам. Двойчы мы мелі зь ім спатканьні — усё, казаў, нармальна».

Няўжо, забраўшы майго сына на 3 гады, суду шкада адной гадзіны на спатканьне?