Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саюз палякаў: грошы для сям’і Андрэя Пачобута


Анжаліка Арэхва ўручае дапамогу Аксане Пачобут.
Анжаліка Арэхва ўручае дапамогу Аксане Пачобут.
31 траўня ўвечары жонцы Андрэя Пачобута калегі журналіста па Саюзе палякаў перадалі сродкі, сабраныя сябрамі арганізацыі, каб падтрымаць ягоную сям’ю. Гэта адбылося на сходзе, які праходзіць у Горадні кожны аўторак. У Пачобутаў двое дзяцей: дачцэ Яне дзесяць гадоў, сыну Яраславу — крыху больш за год.

Грошы ўручыла выканаўца абавязкаў старшыні Саюзу палякаў Анжаліка Арэхва. Аксана Пачобут падзякавала ўдзельнікам арганізацыі, у якой яе муж зьяўляецца старшынём Галоўнай рады. Беларускія ўлады адмаўляюцца зарэгістраваць Саюз.

Аксана Пачобут зьвяртаецца да сябраў Саюзу палякаў

Сёньня ж Аксана Пачобут мела спатканьне з мужам, якое дазволіў судзьдзя Віталь Лецка, які будзе разглядаць яго крымінальную справу. Журналіста ўтрымліваюць за кратамі каля двух месяцаў, ён знаходзіцца ў сьледчым ізалятары гарадзенскай турмы N1 на вуліцы Кірава. Справа будзе разглядацца ў Ленінскім раённым судзе Горадні, дата пакуль невядомая.

Удзельнікі сходу СПБ.


Андрэй Пачобут зьяўляецца карэспандэнтам польскай «Газэты выборчай». У аснове крымінальнай справы — публікацыі журналіста: восем з «Газэты выборчай» і дзьве з інтэрнэту — зь «Беларускага партызана» і «Жывога часопіса». Журналісту прад’яўлена абвінавачаньне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу РБ — 368 (частка 1) — «абраза» і 367 (частка 1) — «паклёп» у адносінах да прэзыдэнта. Па першым зь іх прадугледжана пакараньне да двух гадоў зьняволеньня, па другім — ад двух да чатырох гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG