З-за пераводу Мікалая Статкевіча з турмы КДБ на «Валадарку» не адбылася сустрэча вязьня з бацькам. Уладзімер Някляеў у Міжнародны дзень абароны дзяцей павіншаваў дзяцей палітвязьня Класкоўскага. Былы кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў на «Валадарцы» пабачыўся з жонкай, журналісткай Ірынай Халіп.
1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, былы кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў сустрэўся зь дзецьмі палітвязьня Аляксандра Класкоўскага і перадаў ім падарункі. Сямігадовая Даша Класкоўская дагэтуль ведала, як адказваць на пытаньні чужых людзей пра тое, дзе знаходзіцца яе тата. Але калі трапіла ў офіс кампаніі «Гавары праўду», крыху разгубілася.
Жонка палітвязьня Класкоўскага Натальля: «Кажу ёй, ня бойся, гэтым людзям можна сказаць, дзе тата. У выніку яна сьціпла адказала, што „таты пакуль няма“».
Да арышту Аляксандар Класкоўскі займаўся грузаперавозкамі і часта вазіў на фуры сок. Магчыма з гэтай прычыны малодшы сын Класкоўскага, трохгадовы Арсені пра тату кажа, што «ён паехаў па сок». Уладзімер Някляеў падараваў хлопчыку ровар.
У Аляксандра Класкоўскага, асуджанага на 5 гадоў за Плошчу, трое дзяцей. Старэйшы, 11-гадовы Аляксей ужо карыстаецца інтэрнэтам, пра тату ведае ўсё і вельмі за яго перажывае, кажа Натальля Класкоўская.
Былога кандыдата на прэзыдэнта Міколу Статкевіча перавялі з «амэрыканкі» ў турму на вуліцы Валадарскага. Пра гэта Свабодзе паведаміла жонка вязьня Марына Адамовіч са спасылкай на супрацоўнікаў ізалятару. 1 чэрвеня раніцай жанчына прыйшла ў СІЗА КДБ разам з бацькам Міколы Віктарам Статкевічам, якому 84 гады. Напярэдадні судзьдзя дазволіла сустрэчу сына і бацькі Статкевічаў. Але ў КДБ у сустрэчы адмовілі. На «Валадарцы», куды зьвярнулася жонка вязьня, спачатку не пацьвердзілі, што Мікалай Статкевіч ужо там. Паводле Марыны Адамовіч, бацька Статкевіча вельмі перажываў, што ня ўбачыўся з сынам:
«Мяне зьдзіўляе гэты цынізм. Каго яны караюць?! Чалавеку 84 гады, прыехаў здаля, ня спаў ноч. І на табе…»
Як пазьней высьветліла Марына Адамовіч, у першай палове дня Мікалай Статкевіч яшчэ быў у «Амэрыканцы», і таму дазволіць яму сустрэцца з бацькам было цалкам магчыма, мяркуе жонка вязьня.
Напярэдадні адбылася другая пасьля арышту сустрэча на «Валадарцы» былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава з жонкай Ірынай Халіп. Журналістка распавяла Свабодзе:
«Андрэй выглядае добра. Ён яшчэ ня ведае, у якую калёнію яго перавядуць. Аптымістычны, чытае газэты, атрымлівае інфармацыю. Сказаў, што яго вельмі кранула акцыя, якую правяла „Эўрапейская Беларусь“ у дзень нараджэньня нашага сына Даніка. Калі яны прыйшлі да мяне пад вокны, віншавалі Даньку і пастроіліся ў такое сымбалічнае сэрца. А яшчэ сказаў, што калі даведаўся, што Данік запусьціў у паветра балёнчык з надпісам „Тата, вярніся!“, ён адчуў сябе злосным алімэнтшчыкам».
Дзень народзінаў Даніка Саньнікава быў у сярэдзіне траўня. У той час у Партызанскім судзе Менску праходзіў працэс над Андрэем Саньнікавым, а ў Заводзкім судзілі ягоную жонку Ірыну Халіп, якая знаходзілася пад хатнім арыштам. У выніку Саньнікава пакаралі 5 гадамі зьняволеньня, Ірыне Халіп далі 2 гады з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня.

Мяне зьдзіўляе гэты цынізм. Каго яны караюць?! Чалавеку 84 гады, прыехаў здаля, ня спаў ноч. І на табе…