Пад такім загалоўкам францускае выданьне La Tribune разважае пра цяперашнюю эканамічную сытуацыю ў Беларусі і пра ролю Расеі ў гэтай сытуацыі. Прапануем вашай ўвазе пераклад артыкулу.
На мінулым тыдні міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын заявіў аб намеры Менску прыватызаваць актывы на суму 7,5 мільярда даляраў да канца 2013 году ў абмен на пазыку 3 мільярды даляраў, вялікая частка якой будзе прадастаўлена Масквой.
Расея мае намер даць Беларусі крэдыт на 3 мільярды даляраў, які будзе выплачаны ў трох частках: першы транш у памеры 800 мільёнаў даляраў Менск атрымае ў пачатку чэрвеня. Нядаўна Цэнтрабанк Беларусі правёў больш чым 50-працэнтную дэвальвацыю нацыянальнай валюты. Гэта ўжо другое такое рашэньне цягам месяца – раней курс беларускага рубля ў адносінах да даляра ўпаў амаль на траціну. Дэфіцыт гандлёвага балянсу краіны склаў 16% ВУП у 2010 годзе, і ў першым паўгодзьдзі 2011 году павялічыўся амаль у два разы ў адносінах да аналягічнага пэрыяду мінулага году.
Насельніцтва імкнецца пазбавіцца ад рублёў і скупляе самыя розныя тавары, ад халадзільнікаў да футра. Спажыўцы скардзяцца на паўсюдны ўзьлёт цэнаў і пустыя паліцы ў крамах.
Экспэрты мяркуюць, што для выхаду з гэтага крызісу, які можна па праве
лічыць самым сур'ёзным з моманту распаду СССР, Беларусі неабходна зьмяніць прынцыпы функцыянаваньня дзяржавы ў адпаведнасьці са сваімі рэальнымі магчымасьцямі. Іншымі словамі, ёй трэба рэзка скараціць дзяржаўныя выдаткі і абмежаваць неэфектыўныя пазыкі, у першую чаргу ў жыльлёвым будаўніцтве і сельскай гаспадарцы. Амаль 80% эканомікі краіны наўпрост залежыць ад дзяржавы і цесна зьвязана з эканомікай Расеі. Акрамя таго, Масква штогод спансіруе свайго суседа на 4 мільярды даляраў шляхам паставак нафты па зьніжаных цэнах. Атрыманае такім чынам «чорнае золата» пасьля перапрацоўваецца на беларускіх заводах і ідзе на экспарт ужо па рынкавым кошце.
Масква нацэлілася на газаправоды "Белтрансгазу"
«Без тэрміновай дапамогі эканоміка Беларусі можа апынуцца пад сур'ёзнай пагрозай, - тлумачыць Аляксей Партанскі з Вышэйшай школы
эканомікі ў Маскве. - Цалкам відавочна, што Захад не сьпяшаецца аказваць дапамогу краіне пасьля нядаўняй хвалі рэпрэсіяў супраць апазіцыі. Беларусі, такім чынам, прыйдзецца прыняць нашы ўмовы і ў поўнай меры ажыцьцявіць праграму прыватызацыі. Магчыма, мы атрымаем «Белтрансгаз», - падкрэсьлівае расейскі экспэрт.
Масква дала Менску тры месяцы на тое, каб скласьці сьпіс прызначаных для прыватызацыі актываў на тры будучых года на суму ў 2,5 мільярды даляраў у год. Аляксей Кудрын не стаў хаваць жаданьня расійскіх прадпрыемстваў прыняць удзел у гэтай праграме. Найбольш прывабным актывам для Масквы зьяўляецца газатранспартная сетка "Белтрансгазу", 50% капіталу якога ўжо было набыта «Газпромам» у мінулым годзе. На «Белтрансгаз» прыходзіцца 20% экспарту расейскага газу ў Эўропу, у сувязі з чым кампаніі мае стратэгічнае значэньне для расійскай дзяржманаполіі. Іншымі важнымі актывамі зьяўляюцца мясцовыя нафтаперапрацоўчыя заводы, якія атрымліваюць сыравіну пераважна ад расейскіх паставак у Эўропу.

Беларусі неабходна зьмяніць прынцыпы функцыянаваньня дзяржавы ў адпаведнасьці са сваімі рэальнымі магчымасьцямі.
лічыць самым сур'ёзным з моманту распаду СССР, Беларусі неабходна зьмяніць прынцыпы функцыянаваньня дзяржавы ў адпаведнасьці са сваімі рэальнымі магчымасьцямі. Іншымі словамі, ёй трэба рэзка скараціць дзяржаўныя выдаткі і абмежаваць неэфектыўныя пазыкі, у першую чаргу ў жыльлёвым будаўніцтве і сельскай гаспадарцы. Амаль 80% эканомікі краіны наўпрост залежыць ад дзяржавы і цесна зьвязана з эканомікай Расеі. Акрамя таго, Масква штогод спансіруе свайго суседа на 4 мільярды даляраў шляхам паставак нафты па зьніжаных цэнах. Атрыманае такім чынам «чорнае золата» пасьля перапрацоўваецца на беларускіх заводах і ідзе на экспарт ужо па рынкавым кошце.
Масква нацэлілася на газаправоды "Белтрансгазу"
«Без тэрміновай дапамогі эканоміка Беларусі можа апынуцца пад сур'ёзнай пагрозай, - тлумачыць Аляксей Партанскі з Вышэйшай школы
Беларусі, такім чынам, прыйдзецца прыняць нашы ўмовы і ў поўнай меры ажыцьцявіць праграму прыватызацыі.