28 траўня Менгарвыканкам дазволіў правядзеньне эўхарыстычнай працэсіі па цэнтральных вуліцах Менску. Працэсія пройдзе 29 траўня па традыцыйным маршруце з чатырма прыпынкамі: ля касьцёла сьвятога Роха на Залатой горцы, на плошчы Перамогі, на Кастрычніцкай плошчы і ля Чырвонага касьцёла. Завершыцца працэсія каля архікатэдральнага касьцёла.
Пра гэта паведамляе партал catholic.by. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч ад імя душпастыраў і вернікаў Менску выказаў удзячнасьць прадстаўнікам улады за разуменьне.
Арцыбіскуп адзначыў, што жэст з боку ўладаў паспрыяе кансалідацыі грамадзтва і дасьць магчымасьць «у малітоўным засяроджаньні прайсьці ўсьлед за Езусам Эўхарыстычным, молячыся таксама за нашу краіну».
Раней паведамяллася, што Менгарвыканкам забараніў правядзеньне гэтай духоўнай працэсіі па праспэкце Незалежнасьці ў Менску. Менгарвыканкам зьмяніў маршрут без узгадненьня з касьцёльнымі ўладамі і без тлумачэньня прычын. Шэсьце было дазволена толькі па ходніках вуліц Казлова, Бядулі, Першамайскай, Ульянаўскай і Сьвярдлова і толькі з адным прыпынкам.