Лінкі ўнівэрсальнага доступу

A ў Казахстане выбухі...


Будынак сьледчага ізалятару, непадалёк ад якога адбыўся выбух
Будынак сьледчага ізалятару, непадалёк ад якога адбыўся выбух

Ноччу ў Астане, каля будынку сьледчага ізалятара Камітэту нацыянальнай бясьпекі Казахстану выбухнуў аўтамабіль.

Міністэрства ўнутраных справаў Казахстану заявіла ў прэс-рэлізе, што пры выбуху загінулі два мужчыны. Паводле прэс-рэлізу, выбух ня быў вынікам тэрарыстычнага акту.

Больш падрабязна пра здарэньне чытайце на расейскамоўным сайце казахскай службы нашага радыё.

Гэта другі выбух у Казахстане на працягу тыдня. 17 траўня у горадзе Актоба выбухнула бомба каля будынка абласнога аддзяленьня Камітэту нацыянальнай бясьпекі. У выбуху загінуў тэрарыст-сьмяротнік, яшчэ тры асобы былі параненыя.

Тым часам пачаўся афіцыйны трохдзённы візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан.

Як паведамляе БЕЛТА, беларускага кіраўніка сустракаюць па ўсіх правілах пратаколу, прадугледжанага для афіцыйных візытаў. У цырымоніях задзейнічаны вайскоўцы ганаровай варты, а ягоны аўтамабіль па маршрутах руху суправаджае ганаровы картэж матацыклістаў.

Праграмай візыту прадугледжаныя перамовы кіраўніка беларускай дзяржавы з прэзыдэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым ў вузкім і пашыраным складах. Плянуецца падпісаць шэраг двухбаковых дакумэнтаў.

Месца выбуху
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG