Экс-кандыдат на прэзыдэнта, які знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе, увечары 19 траўня згадзіўся сустрэцца з карэспандэнтамі "Свабоды" ў кватэры, дзе ён жыве з сынамі ды жонкай. 20 траўня Дзьмітрыя Вуса могуць узяць пад варту ў залі суда, пракурор папрасіў для былога кандыдата 7 гадоў зьняволеньня.
Зусім малы Міша часова пераехаў да бабулі, 14-гадовы Іван – сын ад першага шлюбу – на пытаньні адказваў аднаскладова, а пасьля і ўвогуле папрасіў сьцерці файл з інтэрвію. Жонка Яўгенія ад размовы на камеру адмовілася, узамен прапанавала гарбаты. Затое сам Дзьмітрый гаварыў ахвотна і нават запрасіў згуляць у шахматы.