Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саньнікаву — 5, Мірзаянаву — 3, Гнедчыку — 3,5, Васілевічу — 3, Яроменку — 3 гады, усім — узмоцненага рэжыму

абноўлена





17.30 Адвакаты Саньнікава заявілі, што суд вынес неправамернае рашэньне. Яны кажуць, што ня быў даказаны факт масавых беспадаркаў. Таксама яны адзначаюць, што суд не прыняў іхнія шматлікія хадайніцтвы. Адвакаты кажуць, што будуць абскарджваць рашэньне суду.


Рэпартаж Валера Каліноўскага пасьля прысуду
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:42 0:00
Наўпроставы лінк


Саньнікаву – 5 гадоў турмы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:45 0:00
Наўпроставы лінк

Бацькі Ірыны Халіп


Уладзімер Халіп
: «Скончыўся гэты ганебны працэс, але побач ідуць іншыя. У выніку ўсёй гэтай вакханаліі Беларусь на пэўны час апынецца ў цемры. Але гэта будзе ня так доўга, як спадзяюцца тыя, хто гэта распачаў».

Адвакатка Кавалеўская
: «Лічым вырак Саньнікаву незаконным і неабгрунтаваным. З нашага пункту гледжаньня, ня выяўлены факт масавых баспарадкаў. У справе няма ніводнага пераканаўчага доказу, які сьведчыў бы, што ў Саньнікава быў намер арганізоўваць масавыя беспарадкі».

Маці Саньнікава
заявіла журналістам: «Я ганаруся сваім сынам. Ён перанёс такія пакуты дзеля Беларусі!

Учора Ірына Халіп, жонка Андрэя, вельмі правільна сказала: Яны праехалі па нашай сям’і да крыві, параніўшы усіх: і бацькоў, і маленькага Даньку. Яны яму зрабілі падарунак — заўтра яму 4 гады — забралі ў яго бацьку (плача). Я паўтарала і яшчэ раз паўтараю: абсурд! Няма ў нас суду! Няма ў нас справядлівасьці! Кіруе адзін судзьдзя, які вяршыць лёсы людзей.

Дзякуй усім, хто падтрымліваў увесь гэты час, хто сёньня прйшоў. Калі ёсьць салідарнасьць, можна верыць, што сапраўды будзе той сьветлы дзень, калі ўсе мы будзем свабодныя і ня будзем залежыць толькі ад загадаў аднаго чалавека».



17.20 Пасьля прысуду Саньнікаў пасьпеў сказаць: «Беражыце маіх родных!» Прысутныя ў залі скандавалі «Свабоду!» «Ганьба ўладзе!» Многія плакалі. Таксама плакала маці Фёдара Мірзаянава, якую не пусьцілі на агалошваньне прысуду.

17.12
Прысуд Саньнікаву — 5 гадоў узмоцненага рэжыму, Мірзаянаву — 3, Гнедыку — 3,5, Васілевічу — 3, Яроменку — 3 гады, усім — узмоцненага рэжыму.

Такія выракі вынесла Натальля Чацьвертакова, судзьдзя Партызанскага раённага суду Менску.

13 траўня дзяржаўны абвінаваўца запатрабаваў пакараць Андрэя Саньнікава — 7 гадамі зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, Ільлю Васілевіча — 3 гадамі зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, Алега Гнедчыка — 4 гадамі зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, Фёдара Мірзаянава — 3 гадамі зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, Уладзімера Яроменка — 3 гадамі зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Разгляд справы ўдзельнікаў плошчы доўжыўся 10 дзён.

Ільля Васілевіч
Фёдар Мірзаянаў
Уладзь Яроменак
Алег Гнедчык

17.00
У залі — задуха, не хапае паветра. Некаторыя жанчыны ня могуць болей стаяць. Яны сядаюць. Міліцыянты іх падымаюць, каб яны стаялі ў часе чытаньня прысуду.

16.50 Судзьдзя: негледзячы на непрызнаньне віны падсуднымі Саньнікавым, Мірзаянавым і Васілевічам, а таксама частковае прызнаньне Гнедчыкам, іх віна ў судзе даведзеная паказаньнем сьведкаў і пацярпелых. Чытае паказаньні пацярпелых.

16.25 Судзьдзя цалкам зачытвае абвінавачваньне, складзенае сьледзтвам. Саньнікаў абвінавачваецца ў арганізацыі, а іншыя — ва ўдзеле ў масавых беспадарках.

16.00
Маці Федара Мірзаявана не пусьцілі на абвяшчэньне прысуду сыну.

15.50 На абвяшчэньне прысуду прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек: сваякі, дыпляматы, праваабаронцы журналісты.

З дыпляматаў – прадстаўнікі ЗША, Літвы, Нямеччыны, АБСЭ. Агулам 10 чалавек. Яны сядзяць на першым шэрагу.

Два наступных шэрагі займаюць сваякі абвінавачаных.

Перад абвяшчэньнем прысуду дазволілі фота- і відэаздымкі.



13 траўня дзяржаўны абвінаваўца запатрабаваў пакараць:

Андрэя Саньнікава — 7 гадамі зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму,

Ільлю Васілевіча — 3 гадамі зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму,

Алега Гнедчыка — 4 гадамі зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму,

Фёдара Мірзаянава — 3 гадамі зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму,

Уладзімера Яроменка — 3 гадамі зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Разгляд справы ўдзельнікаў плошчы доўжыўся 10 дзён.


Суды за Плошчу

Суд над Саньнікавым, Васілевічам, Гнедчыкам, Мірзаянавым і Яроменкам. Дзень першы
Суд над Саньнікавым, Васілевічам, Гнедчыкам, Мірзаянавым і Яроменкам. Дзень другі
Суд над Саньнікавым, Васілевічам, Гнедчыкам, Мірзаянавым, Яроменкам. Трэці дзень
Cуд над Саньнікавым, Васілевічам, Гнедчыкам, Мірзаянавым, Яроменкам. Чацьвёрты дзень
Cуд над Саньнікавым, Васілевічам, Гнедчыкам, Мірзаянавым, Яроменкам. Пяты дзень
Cуд над Саньнікавым, Васілевічам, Гнедчыкам, Мірзаянавым, Яроменкам. Шосты дзень
Cуд над Саньнікавым, Васілевічам, Гнедчыкам, Мірзаянавым, Яроменкам. Сёмы дзень
Cуд над Саньнікавым, Васілевічам, Гнедчыкам, Мірзаянавым, Яроменкам. Восьмы дзень
Cуд над Саньнікавым, Васілевічам, Гнедчыкам, Мірзаянавым, Яроменкам. Дзявяты дзень
Cуд над Саньнікавым, Васілевічам, Гнедчыкам, Мірзаянавым, Яроменкам. Дзясяты дзень

Уладзімер Яроменак

Уладзімер Яроменак
Нарадзіўся ў Мёрах. Паступіў у Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. На момант арышту быў студэнтам 2 курсу.

Сябра «Маладога Фронту». Удзельнік Плошчы-2010. Затрыманы супрацоўнікамі спэцслужбаў 20 сьнежня 2010 г. пасьля пікету салідарнасьці з палітзьняволенымі насупраць Дома ўраду.

За гэта быў асуджаны на 15 сутак арышту, які ён адбыў у Жодзінскім СІЗА. Па выхадзе адтуль быў выкліканы ў якасьці сьведкі на допыт у КДБ, які скончыўся 7-сутачным арыштам на Акрэсьціна.

28 студзеня арыштаваны ў трэці раз, цяпер ужо як падазраваны па справе аб масавых беспарадках. Знаходзіцца пад вартай у турме КДБ. Абвінавачваецца па крымінальным артыкуле «Масавыя беспарадкі».

Ільля Васілевіч

Ільля Васілевіч
Нарадзіўся ў 1991 годзе Баранавічах.

Паступіў у Менскі палітэхнічны каледж. Выдатна вучыўся, быў старастам групы.

Ільля адседзеў 10 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня і быў адпушчаны дадому. Яму паведамілі, што адміністрацыя Менскага палітэхнічнага каледжа выключае яго з навучальнай установы.

5 студзеня малады чалавек быў запрошаны ў адміністрацыю каледжа для падпісаньня адпаведных папер, але ў навучальнай установе Ільлю чакалі супрацоўнікі КДБ, якія затрымалі маладога чалавека для правядзеньня сьледчых дзеяньняў па крымінальнай справе.

Алег Гнедчык

Алег Гнедчык
Нарадзіўся ў 1986 годзе. Сябра «Маладога фронту».

У 2003—2005 гг. затрымліваўся праваахоўнымі органамі і караўся адміністратыўнымі арыштамі. У ліпені 2003 г. яшчэ непаўнагадовым быў затрыманы за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў «МФ» у Менску.

У 2006 г. быў асуджаны на 12 сутак арышту за ўдзел у намётавым мястэчку.
Затрыманы 6 студзеня. Да 9 студзеня знаходзіўся пад вартай і быў адпушчаны. 25 сакавіка вылучанае абвінавачваньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Утрымліваецца ў турме на вуліцы Валадарскага.

Фёдар Мірзаянаў

Фёдар Мірзаянаў
Нарадзіўся у 1990 годзе ў Баранавічах. У 2008 г. паступіў на факультэт мэнэджмэнту Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «эканамічная кібэрнэтыка».

Падчас выбарчай кампаніі быў у камандзе кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука.

Пасьля падзеяў 19 сьнежня адбыў 15 сутак адміністратыўнага арышту ў сьледчым ізалятары Жодзіна.

Пасьля арышту 25 студзеня 2011 г. яму было высунутае абвінавачваньне ва ўдзеле ў масавых быспадарках. Утрымліваецца ў ізалятары на вуліцы Валадарскага.

Андрэй Саньнікаў

Андрэй Саньнікаў
Нарадзіўся ў Менску 8 сакавіка 1954 года. Скончыў Менскі дзяржаўны інстытут замежных моваў, Дыпляматычную акадэмію Міністэрства замежных справаў СССР у Маскве. Валодае чатырма мовамі. Працаваў у Таварыстве дружбы з замежнымі краінамі, у сакратарыяце ААН у Нью-Йорку, быў дарадцам прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Швайцарыі.

У 1995-1996 гг. — намесьнік міністра замежных спраў Беларусі. Пакінуў гэтую пасаду ў лістападзе 1996 год на знак пратэсту супраць правядзеньня рэферэндуму. У лістападзе 1997 году стаў стваральнікам і міжнародным каардынатарам грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя’97».

У 2008 годзе ініцыяваў грамадзянскую кампанію «Эўрапейская Беларусь».

Ляўрэат міжнароднай прэміі імя Бруна Крайскага ў галіне абароны правоў чалавека (2005 г.).

Кандыдат у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах-2010.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG