Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва: «У нас няма інфармацыі пра дазвол на будаўніцтва АЭС у Беларусі»


Будаўніцтва атамных электрастанцый у Беларусі і Калінінградзкай вобласьці Расеі будзе рэальным, калі для гэтага будуць выдадзеныя дазволы. Так лічыць міністар энэргетыкі Літвы Арвідас Сякмокас.

«Казаць пра будаўніцтва можна тады, калі выдадзены дазвол на яго — так прынята ва ўсіх краінах: і ў Літве, і ў Беларусі, і ў Калінінградзкай вобласьці. Сёньня ў нас няма інфармацыі пра тое, што выдадзены дазвол на будаўніцтва АЭС у Калінінградзе ці Беларусі. Значыць, і казаць пра рэальнае будаўніцтва няма сур’ёзнай падставы », — заявіў Сякмокас, адказваючы на пытаньне старасты фракцыі Хрысьціянскай партыі, Відмантаса Жэмяліса, перадае DELFI.

«Калі мы гаворым пра рэальнае будаўніцтва, то гэтак жа рэальна будавалі ў мінулым годзе, і ў гэтым. Пакуль нічога не памянялася, апроч аднаго — прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэм’ер-міністрам Уладзімерам Пуціным пасьля аварыі на АЭС „Фукусіма“ і абвясьціў, што яны вось-вось пачнуць будаўніцтва. Мы і ў мінулым годзе пасьлядоўна працавалі, прынцыпова абмяркоўвалі справаздачу пра ўзьдзеяньне на вакольнае асяродзьдзе. Мы адзіная краіна, якая ня згодная з такой справаздачай», — дадаў прэм’ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс.

Афіцыйная пазыцыя Літвы — гэтыя электрастанцыі могуць быць небясьпечнымі і аказваць адмоўнае ўзьдзеяньне на вакольнае асяродзьдзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG