Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спрэчка Літвы зь Беларусьсю і Расеяй наконт АЭС


Пашпарт аб’екта на пляцоўцы будаўніцтва Астравецкай АЭС.
Пашпарт аб’екта на пляцоўцы будаўніцтва Астравецкай АЭС.
Палітычны канфлікт вакол пабудовы АЭС у Калінінградзкай вобласьці і ў Беларусі аналізуе амэрыканскі дасьледчы цэнтар "Stratfor", супрацоўнікі якога – былыя дыпляматы і афіцэры спэцслужбаў.


У апошні час Літва стала ўсё больш актыўна выказвацца з нагоды плянаў Расеі пабудаваць у Балтыйскім рэгіёне дзьве АЭС, адну – у расейскім Калінінградзкім анкляве, а іншую, якая ўяўляе сабой сумесны расейска-беларускі праект, у Беларусі блізу літоўскай мяжы.

Зараз Літва прасоўвае свае ўласныя пляны будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Мэтай стварэньня такога аб'екта зьяўляецца памяншэньне залежнасьці ад расейскай энэргіі
Літва выказала занепакоенасьць бясьпекай абодвух праектаў, заявіўшы, што Расея і Беларусь не далі дастаткова інфармацыі наконт ўзьдзеяньня гэтых праектаў на навакольнае асяродзьдзе. І хоць занепакоенасьць Літвы наконт бясьпекі АЭС можа быць шчырай, у яе ёсьць таксама і палітычны аспэкт. Зараз Літва прасоўвае свае ўласныя пляны будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Мэтай стварэньня такога аб'екта зьяўляецца памяншэньне залежнасьці ад расейскай энэргіі. Не выпадкова, што зараз Расея будуе АЭС побач з гэтым рэгіёнам. З пункту гледжаньня Расеі, будаўніцтва гэтых АЭС сарве літоўскія пляны па дывэрсыфікацыі энэргіі і дасьць Расеі яшчэ адзін рычаг ўплыву ў энэргетычным сэктары Літвы і Балтыі ў цэлым.

Балтыя – важны рэгіён для Расеі ў сэнсе ўплыву, таму што разьмяшчаецца ў стратэгічным месцы на Сярэднеэўрапейскай раўніне – краіны Балтыі заціснутыя паміж Расеяй і эўрапейскімі дзяржавамі кшталту Нямеччыны, а таксама важным эўрапейскім гульцом Польшчай. Акрамя суперніцтва Літвы і Расеі ў пытаньні вытворчасьці энэргіі, сытуацыя таксама сьведчыць аб палітычнай атмасфэры, якая сфармавалася паміж Літвой з аднаго боку і Беларусьсю і Расеяй з другога.

Нядаўна ў Літвы былі праблемы як з Беларусьсю, так і з Расеяй. У выпадку Беларусі яна першая выступала за прыняцьце рэжыму санкцыяў супраць беларускага прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі – у сувязі са спрэчнымі выбарамі і рэпрэсіўнымі мерамі ў дачыненьні да апазыцыйных лідэраў і дэманстрантаў.

Хоць занепакоенасьць Літвы наконт расейскіх ядзерных праектаў у Калінінградзкай вобласьці і ў Беларусі на самой справе нешта большае, чым клопат аб навакольным асяродзьдзі і бясьпецы
Акрамя таго, у Літвы напружаныя адносіны з Расеяй, і яна больш за ўсіх супрацьдзейнічае расейскім намерам ў Балтыі. Літва не падпісвала з Расеяй эканамічных пагадненьняў, як гэта рабілі іншыя балтыйскія краіны, напрыклад Латвія, а таксама шмат разоў выступала з крытыкай расейскага энэргетычнага гіганта “Газпром”, абвінавачваючы яго ў манаполіі і кантролі над коштамі.

Паколькі напружанасьць паміж Літвой, Беларусьсю і Расеяй ўзрастае, Літва сярод іншага вельмі баіцца, што Беларусь і Расея ўмацуюць свае сувязі, а пляны па сумесным будаўніцтве АЭС як раз аб гэтым і сьведчаць.

Хоць занепакоенасьць Літвы наконт расейскіх ядзерных праектаў у Калінінградзкай вобласьці і ў Беларусі на самой справе нешта большае, чым клопат аб навакольным асяродзьдзі і бясьпецы, і зараз Літва мае магчымасьць агучыць сваю занепакоенасьць перад эўрапейскімі дзяржавамі, такімі як Нямеччына, у момант, калі яны, верагодна , настроены слухаць. Аднак гэта наўрад ці спыніць Расею, якая з дапамогай гэтых ядзерных праектаў спрабуе прасоўваць свае стратэгічныя інтарэсы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG