Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пабудаваць АЭС Беларусі прапаноўвалі ўсе, Лукашэнка абраў Расею


Аляксандар Лукашэнка прызнаўся, што Беларусь доўга выбірала паміж варыянтамі будаўніцтва АЭС, дасланымі рознымі краінамі. Ён заявіў, што свае прапановы, апроч расейцаў, падалі японцы, карэйцы, кітайцы.

«Чаму мы з амэрыканцамі вельмі моцна супрацоўнічалі апошнія паўгода? Мы хацелі падтрымаць іх у тым пляне, каб яны дазволілі японцам прыняць удзел у конкурсе на будаўніцтва АЭС, паколькі на японскіх АЭС ужываюцца ў асноўным амэрыканскія тэхналёгіі».

Але ўрэшце Беларусь спынілася на расейскім варыянце — у асноўным з-за магчымасьці атрымаць там крэдыт на будаўніцтва як самой станцыі, так і адпаведнай інфраструктуры. Лукашэнка ўдакладніў, што кошт беларускай АЭС складзе 6 мільярдаў даляраў, яшчэ 3 мільярды будуць укладзеныя ў іншыя аб’екты.

Лукашэнка перакананы ў неабходнасьці будаўніцтва АЭС, паколькі з крыніцаў атрыманьня электраэнэргіі ў Беларусі назіраецца неабгрунтаваны перакос у бок прыроднага газу.

Ён перакананы, што трэба было не «вазіцца», а даўно пачаць будаваць станцыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG