19 сакавіка ў цэнтры Менску адбылася акцыя салідарнасьці з палітзьняволенымі. У ёй ўдзельнічала 25 чалавек, у тым ліку маці Мікіты Ліхавіда, Эдуарда Лобава і Паўла Севярынца.
19 сакавіка споўнілася тры месяцы ад прэзыдэнцкіх выбараў і падзей на плошчы Незалежнасьці ў Менску.
Пасьля набажэнства ля будынку касьцёлу сьвятога Язэпа ўдзельнікі акцыі рушылі да Чырвонага касьцёлу на плошчы Неезалежнасьці па вуліцах Інтэрнацыянальная, Валадарскага і праспэкце Незалежнасьці. Наперадзе ішлі маці і сваякі палітвязьняў. На шыі ў кожнага быў бел-чырвона-белы шалік. Яны несьлі лямпады і маліліся. Два набажэнствы былі праведзеныя насупраць турмы на вуліцы Валадарскага, паведамляе БелаПАН.