Кацярыну Герасімчык, студэнтку Гарадзенскага мэдунівэрсытэту, затрымалі ў ноч з 11 на 12 лютага ў цэнтры Горадні побач з помнікам Леніну, на пастамэнце якога быў зроблены надпіс “Луку на муку”. Дзяўчына адмаўляецца, што гэта яна зрабіла надпіс. 18 сакавіка над ёй адбудзецца суд.
Побач з помнікам Леніну позна ўначы Кацярына Герасімчык апынулася разам з сваёй аднакурсьніцай Вольгай Багданкевіч – яны вярталіся дамоў.
Дзяўчаты мелі пры сабе наклейкі “Малады фронт” і раздрукоўкі з надпісам “Свабоду Кіркевічу!”, “Свабоду Някляеву!”, “Свабоду Фядуту!”. Такія налепкі былі расклееныя ў цэнтры Горадні.
Днямі пастановаю адміністрацыйнай камісіі дзяўчат пакаралі штрафамі ў памеры 10 мінімальных заробкаў кожную, прызнаўшы вінаватымі ў расклейваньні налепак.
“Я глядзела матэрыялы справы, бачыла там здымкі, на якіх у розных месцах былі налепкі, а таксама надпіс на пастамэнце, але нідзе не было таго, што я маю дачыненьне да гэтага, – гаворыць Кацярына Герасімчык. – Я таксама магу сфатаграфаваць налепкі, бо яны вісяць па ўсім горадзе, у тым ліку і ў цэнтры”.
Кацярына кажа, што ў матэрыялах справы, па сьведчаньні міліцыянтаў, побач з помнікам Леніну не было ніякіх сьлядоў, бо занесла ўсё сьнегам.
Вольга Багданкевіч, якую таксама былі затрымалі ў тую ноч, вельмі ўражаная паседжаньнем адміністрацыйнай камісіі, на якую дзяўчат паказальна з інтэрнату завезьлі ў суправаджэньні міліцыянтаў. А потым, кажа Багданкевіч, вынесьлі рашэньне без якіх-кольвек доказаў:
“Калі я паспрабавала сказаць камісіі, што нашая віна не даказаная, мне адказалі, што гэта ня мае ніякага значэньня, паколькі тут ня суд. Нехта прапанаваў даць нам 20 базавых велічынь, нехта 10, і шляхам галасаваньня сышліся на дзесяці”.
Кацярына Герасімчык ня ведае, чаго чакаць ад сёньняшняга суду. Яна таксама пад уражаньнем рашэньня адміністрацыйнай камісіі:
“У мяне спыталіся, як я магу не згаджацца з тым, што клеіла налепкі, калі ў мяне іх знайшлі 150 штук. Я адказала: калі ў мяне ў сумцы нож, то гэта зусім не азначае, што я забойца”.

Калі я паспрабавала сказаць камісіі, што нашая віна не даказаная, мне адказалі, што гэта ня мае ніякага значэньня, паколькі тут ня суд...