12 сакавіка студэнта БДУ Юльяна Місюкевіча два супрацоўнікі КДБ забралі з заняткаў і адвезьлі на допыт у КДБ.
"Забралі мяне з заняткаў напярэдадні лабараторных работ, уручылі позву і павезьлі ў КДБ. Прычым раней адвозілі на такія допыты на "Волгах", а тут сказалі, што выходныя, субота, таму, "Мэрсэдэс". Зноў распытвалі пра падзеі 19 сьнежня, паводле якіх я праходжу як сьведка."
Паводле Юльяна Місюкевіча, гэты быў ягоны сёмы допыт. Гэтым разам допыт цягнуўся больш за 2 гадзіны, пры гэтым на большасьць пытаньняў ён не адказваў, спасылаючыся на 27 артыкул Канстытуцыі.
"Пагрозаў і ціску не было. Шкада, што лабараторныя прапусьціў – амаль ноч рыхтаваўся", -- сказаў пра допыт Юльян Місюкевіч.
Юльян Місюкевіч адбыў 12 сутак адміністрацыйнага арышту за удзел у мітынгу на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня. Юнаку ўдалося добра здаць сэсію, ён працягвае вучыцца ў БДУ.