24-25 лютага ў Вене на сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ) будуць разглядаць пытаньне пра закрыцьцё офісу АБСЭ ў Менску. Мы зьвярнуліся па камэнтар да колішняга кіраўніка місіі Ганса-Георга Віка.
Вік: "Вельмі шкада, што беларускія ўлады зачыняюць місію. Беларусь -- чалец АБСЭ, і апошнія падзеі паказалі, што краіне дагэтуль не хапае свабодных і справядлівых выбараў. Таму застаецца патрэба ў кансультацыях наконт працэсу трансфармацыі. Я ўсё яшчэ спадзяюся, што літоўскае старшынёўства АБСЭ здолее дамовіцца зь Беларусьсю аб тым, каб місія зноў адчынілася. У адваротным выпадку давядзецца шукаць іншыя шляхі, каб забясьпечыць Беларусь кансультацыямі і прадухіліць паўтарэньне такіх падзеяў, як брутальныя дзеяньні супраць кандыдатаў у прэзыдэнты ўвечары 19 сьнежня".
Карэспандэнт: "Некаторыя прадстаўнікі беларускай апазыцыі крытыкуюць палітыку Эўразьвязу ды іншых эўрапейскіх структур апошніх гадоў у дачыненьні Беларусі. Асноўная заўвага ў тым, што беларускія ўлады ўспрымаюць спробы дыялёгу, як знак слабасьці Эўропы.
Вік: "Я думаю, што гэта пытаньне палітычнай культуры. У вачах некаторых людзей, дыялёг -- знак слабасьці. На думку іншых, і я адзін зь іх, дыялёг гэта неабходны элемэнт адносінаў зь Беларусьсю з боку асобных краінаў, Эўразьвязу і АБСЭ. Але гэты дыялёг не павінны абмяжоўвацца перамовамі з прадстаўнікамі ўраду, што цяпер прыпынена ў сувязі з падзеямі 19 сьнежня, але таксама ўключаць у сябе кантакт з грамадзянскай супольнасьцю".
Карэспандэнт: "Але ці ня лічыце вы, што беларускія ўлады сапраўды глядзелі на спробы дыялёгу з боку Эўропы, як на знак слабасьці?"
Вік: "Не. Іх рэакцыя 19 сьнежня не была выклікана слабасьцю Эўразьвязу,
Рэакцыя 19 сьнежня не была выклікана слабасьцю Эўразьвязу, але наадварот, сілай прывабнасьці Эўразьвязу для насельніцтва Беларусі і аслабленьнем пазыцыяў цяперашняга прэзыдэнта краіны.
Карэспандэнт: "Якія крокі маглі б зрабіць Эўразьвяз і АБСЭ, каб паспрыяць вызваленьню беларускіх палітвязьняў?"
Вік: "Яны павінны настойваць на неадкладным вызваленьні палітвязьняў, як яны рабілі ў мінулым. Яны таксама павінны ўсімі магчымымі спосабамі аказваць дапамогу сем'ям тых асобаў, у тым ліку палітыкаў, якія цяпер незаконна ўтрымліваюцца за кратамі. Тут ёсьць абмежаваньні, як мы ведаем. Але выкарыстаньне сілы тут ёсьць праявай слабасьці з боку беларускіх уладаў. Яны нарабілі велічэзную шкоду свайму нацыянальнаму і міжнароднаму прэстыжу. Яны пра гэта даведаліся і ад Масквы -- ад сваіх суседзяў, на якіх яны гэтак пакладаюцца".
Карэспандэнт: "На вашую думку, ці мае Эўразьвяз рычагі ўплыву, каб пераканаць беларускія ўлады вызваліць палітвязьняў?"
Вік: "Рычагі ўплыву тут занадта вузкія словы. Існаваньне Эўразьвязу ў
Выкарыстаньне сілы пасьля выбараў было скіраванае на тое, каб здушыць намаганьні па збліжэньні з Эўразьвязам.
Карэспандэнт: "То бок вы лічыце, што само па сабе існаваньне Эўразьвязу гэта пагроза для ўлады Лукашэнкі ў доўгатэрміновай пэрспэктыве?"
Вік: "У ягоным разуменьні міжнароднага становішча краіны -- так. Ня ў сэнсе ваеннай пагрозы, але ў сэнсе цывілізацыйнай альтэрнатывы існай палітычнай і эканамічнай сыстэме, якая грунтуецца на адвольным выкарыстаньні сілы і ня плянавай эканоміцы, якая мала канкурэнтаздольная на эўрапейскім і ўвогуле на міжнародным рынку".