Аддзелы КДБ і міліцыі ў рэгіёнах працягваюць перасьлед дэмакратычных актывістаў паводле крымінальнай справы аб падзеях 19 сьнежня. Сьпісы пытаньняў сьледчыя атрымліваюць зь Менску.
Маці патрабуе тлумачэньня, чаму міліцыянты дапытваюць непаўналетнюю дачку
Ад 15-й гадзіны знаходзіцца ў міліцыі былая актывістка ініцыятыўнай групы Някляева Вольга Піманава з Бабруйску. Сьледчы Сяргей Грыневіч дапытвае ўдзельніцу акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці як сьведку ў крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня.
Перад тым як ісьці на допыт Вольга Піманава пасьпела паведаміць, што сьледчы атрымаў ад свайго менскага кіраўніцтва шэраг пытаньняў. На іх і мае даць адказы актывістка.
19 сьнежня Вольгу Піманаву затрымалі на плошчы Незалежнасьці адну зь першых. Суткі яна правяла ў ізалятары на Акрэсьціна. Потым яе пакаралі штрафам у трыццаць базавых велічыняў. У актывісткі двое непаўналетніх дзяцей. Да наведваньня міліцыі актывістку двойчы дапытвалі ў бабруйскім КДБ.
Не застаюцца без увагі спэцслужбаў і тыя з актывістаў, хто ня ўдзельнічаў у акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці. На допыты ў КДБ у тым жа Бабруйску выклікаюць сяброў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада». Іх віна ў тым, што яны перад прэзыдэнцкімі выбарамі езьдзілі да сваіх швэдзкіх аднапартыйцаў. Уладзімер Ільюшчанка стаў першым з сацыял-дэмакратаў, каго дапыталі камітэтчыкі:
«У позьве было напісана, што адбудзецца гутарка. У пратакол запісвалі: „Ці сустракалі вас сілавыя структуры, з кім ехалі, на якім транспарце, з кім там сустракаліся, якія былі сэмінары“. Усё падрабязна выпытваюць. Калі партнэры па сацыял-дэмакратыі запрашаюць беларускіх партнэраў — гэта ўжо лічыцца крыміналам. Ловяць шпіёнаў».
Тым часам у Магілёве шматдзетная маці Натальля Шкадун дамагаецца ад начальніка Ленінскага аддзелу міліцыі, каб спынілі перасьлед ейнай непаўналетняй дачкі Ганны. 16 студзеня яны абедзьве ўдзельнічалі ў акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі. Як сьцьвярджае спадарыня Шкадун, 20 лютага невядомы, які назваўся супрацоўнікам райаддзелу міліцыі, праз тэлефон прапанаваў дачцэ сустрэцца й пагутарыць пра акцыю.
«Я патрабую даць мне тлумачэньні. Калі гэта супрацоўнік міліцыі, то чаму ён дзейнічае з парушэньнем заканадаўства. Калі ж гэта не супрацоўнік, то знайсьці асобу, якая турбуе маё дзіця, і засьцерагчы ад праблемаў. Раней я ўчастковага папярэджвала, што дачка непаўналетняя і безь мяне ніякія дзеяньні зь ёй не павінны праводзіцца», — тлумачыць Натальля Шкадун.
8 лютага суд Ленінскага раёну Магілёва вынес Натальлі Шкадун папярэджаньне за ўдзел у несанкцыянаваным пікетаваньні. Яшчэ двух удзельнікаў акцыі судзьдзя Галіна Кужалева пакарала адміністрацыйным арыштам на пяць і сем сутак. Да іншых удзельнікаў, студэнтаў, супрацоўнікі міліцыі і КДБ прыходзілі ў навучальныя ўстановы.
«Позвы ўкінулі праз парог, чым напалохалі бацькоў-пэнсіянэраў…»
Віцебскі дэмакратычны актывіст Алесь Галавань паведаміў «Свабодзе», што позвы ў Першамайскі РАУС на 22-га лютага міліцыянты выпісалі ўсёй яго сям’і:
«Бацькам таксама былі дастаўлены позвы. Уручаны. Дакладней, „уручаны“ — гэта ў двукосьсі. Бо яны былі ня ўручаны, а ўкінуты: міліцыянт, які не назваў сябе, проста ўкінуў усе тры позвы ў кватэру праз парог. Не аддаў у рукі, а менавіта закінуў! Я не разумею, як так можна! Гэта не па-чалавечы… Мае бацькі — сталыя людзі, маці — інвалід другой групы. І ёй вось такое!»
У позвах пазначана, што Алесь Галавань і яго бацькі мусяць зьявіцца ў міліцыю, каб даць нейкія тлумачэньні. Актывіст мяркуе, што выклік можа быць зьвязаны з падзеямі 19-га сьнежня, калі ён быў затрыманы ў Менску і адбыў 10 сутак арышту ў жодзінскай турме. У той час у кватэры, дзе ён жыве з бацькамі, быў праведзены ператрус. Па вяртаньні ў Віцебск Алеся Галаваня дапыталі супрацоўнікі КДБ.
«Позвы — „для дачы тлумачэньняў“, і яўка, сказаў міліцыянт, супэрабавязковая… Я лічу, што гэта ўсё з мэтамі псыхалягічнага ціску і зьвязана, безумоўна, з падзеямі 19-га… Проста ўжо ня ведаюць, як на мяне яшчэ націснуць. Ну, праўда, што яшчэ можна зрабіць? З працы мяне даўно звольнілі, цяпер адседзеў 10 сутак, дапыталі мяне, а цяпер ціснуць на самае балючае — выклікаюць бацькоў-пэнсіянэраў, кожнаму зь якіх больш за 70 год ужо».
Алесь Галавань не выключае, што бацькамі зацікавіліся з тае нагоды, што ён карыстаецца мабільнымі тэлефонамі, зарэгістраванымі на іх. І абодва гэтыя тэлефоны былі ў яго на плошчы Незалежнасьці падчас затрыманьня.
Спадар Галавань працаваў у камандзе кандыдата на прэзыдэнта Аляксея Міхалевіча і аднойчы быў затрыманы зь бел-чырвона-белым сьцягам у кішэні. З гэтым сьцягам актывіст зьбіраў подпісы і стаяў на пікетах.
Выкліку ў КДБ чакае і яшчэ адна ўдзельніца падзеяў Плошчы Валянціна Гракун, пэнсіянэрка з райцэнтру Бешанковічы. Амаль тры тыдні таму ёй патэлефанавалі зь менскага КДБ і сказалі, што даручаць дапытаць яе мясцовым калегам. Але супрацоўнікі гэтага ведамства не сьпяшаюцца турбаваць спадарыню Валянціну, якая пасьля менскіх падзеяў зрабілася досыць вядомай у рэгіёне.
Георгі Станкевіч, рэдактар і выдавец самвыдатаўскай газэты «Крывінка», перадрукаваў артыкул Валянціны Гракун «Як я езьдзіла штурмаваць Дом ураду», разьмешчаны раней у «Народнай волі». Цяпер жыхары рэгіёну маюць ня толькі афіцыйную інфармацыю з тэлебачаньня ці афіцыйных СМІ:
«Могуць даведацца, як гэта адбывалася на самой справе, а ня з нашага афіцыйнага тэлебачаньня-радыё. Убачыць усе вачыма чалавека, які ўсё перажыў там на месцы і вярнуўся назад ды піша пра свае прыгоды. Гэта найлепшая рэкляма таго, што ў Менску было насамрэч! І людзі, хто хоча разумець, могуць зразумець, што не было там ніякага закалоту, а было проста зьбіцьцё мірнай дэманстрацыі!»
«Затрымліваюць нават непаўналетніх»
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Берасьці актывістаў «Маладых дэмакратаў». Сярод затрыманых былі непаўналетнія. Затрыманьне адбылося вечарам у мікрараёне Рэчыца ў Берасьці. Маладзёнаў даставілі ў адзін з пастарункаў мікрараёна. Сябра аб’яднаньня «Маладыя дэмакраты» Іван Стасюк паведаміў «Свабодзе», што затрыманьне, на яго погляд, адбылося практычна без падставаў:
«Затрымалі Сяржука Алексіенку і двух яго сяброў. Сябры нашай арганізацыі проста ішлі па вуліцы, калі да іх пад’ехалі міліцыянты і забралі з сабой у пастарунак. Там адбыўся ператрус. Прычым адбывалася ўсё без складаньня пратаколу».
Сяржук Алексіевіч кажа, што міліцыянты даставілі іх у Ленінскі РАУС Берасьця. Сябры затрыманых выклікалі бацькоў, якія забралі непаўналетніх з РАУС. У заплечніку ў Сяржука былі інфармацыйныя ўлёткі, якія міліцыянты і канфіскавалі:
«Міліцыянт, як праводзіў затрыманьне, адмовіўся размаўляць наконт парушэньняў пры затрыманьні. Увогуле паводзілі сябе міліцыянты даволі груба, запалохвалі маладзёнаў».
Сяржук Алексіевіч адзначае, што міліцыянты адпускалі на адрас затрыманых абразы:
«Капітан міліцыі, які праглядваў брашуры, назваў нас „фашыстамі“. Я сказаў, што ён ня мае права нас абражаць. Але міліцыянты на гэта адзначылі, што гэтага ўсё роўна ніхто ня чуе».
Берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін кажа, што супрацоўнікі праваахоўных органаў намагаюцца кантраляваць усё беларускае грамадзтва, прыкладаюцца намаганьні, каб запалохаць менавіта моладзь:
«Такія затрыманьні, у тым ліку і непаўналетніх, — сьведчаньне таго, што ўлады імкнуцца запалохаць менавіта моладзь. Амаль усе рэвалюцыі робяцца пераважна маладымі людзьмі. Таму ўлада імкнецца нэўтралізаваць найбольш актыўных. Праслухоўваюцца тэлефоны, вядзецца назіраньне за тымі, хто прымаў удзел у нейкіх кампаніях».
Ізноў няма зьвестак пра Алеся Кіркевіча
Маці Алеся Кіркевіча ня ведае, як пачуваецца ў турме КДБ яе сын. Тыдзень таму ён даслаў з «амэрыканкі» ліст, у якім прасіў лекі ад сэрца. Маці даслала лекі і выпіскі з мэдыцынскай карты, але дагэтуль ня ведае, ці дайшлі яны.
Маці Алеся Кіркевіча, спадарыня Ларыса, кажа, што атрымала ліст ад Алеся ў суботу, але там нічога няма пра яго здароўе, бо ліст быў стары і недзе заляжаўся.
Маці кажа, што даслала лекі пасылкай, а пасылкі там атрымліваюць толькі раз на тыдзень — у аўторак. А вось што тычыцца выпіскі з мэдыцынскай даведкі, то яна дасылала яе асобна:
«І тое, што я дасылала выпіскі з мэдыцынскай карткі — таксама пра іх нічога ня ведаю . Я дасылала іх са зваротным паведамленьнем, але мне пакуль нічога не прыйшло, і я ня ведаю, ці атрымаў ён іх».
Турбуе спадарыню Ларысу таксама тое, што ніякіх зьвестак няма і ад адваката. Зь яе слоў, з адвакатам была дамова, што пасьля кожнае сустрэчы з Алесем юрыст будзе тэлефанаваць. Спадарыня Ларыса ўпэўнена, што з часу прад’яўленьня абвінавачваньня адвакат зь ейным сынам не сустракалася.
Пікеты салідарнасьці забароненыя
Каля трох дзясяткаў пікетаў замовілі грамадзкія актывісты Гомельшчыны на знак салідарнасьці з палітзьняволенымі.
Такія пікеты меліся адбыцца 23 лютага ў Гомелі, Жлобіне, Сьветлагорску, Рэчыцы, Добрушы. Аднак выканаўчыя камітэты паўсюль забараняюць пікеты салідарнасьці.
Кіраўнік Жлобінскай раённай арганізацыі партыі левых «Справядлівы сьвет» Валер Рыбчанка асабіста падаваў заяву ў райвыканкам на правядзеньне пікету салідарнасьці:
«Улады адмаўляюць на падставе таго, што ў Крымінальным кодэксе няма такога панятку — палітычны перасьлед. Насамрэч мы бачым, што паўсюль ідуць перасьледы, ператрусы, затрыманьні й гэтак далей. Нават суд над Парфянковым паказаў, што ўлады не спыняюцца й надалей вядуць палітычны перасьлед грамадзянаў. Яны баяцца ўсякіх акцыяў салідарнасьці, масавых збораў людзей».
На адсутнасьць у Крымінальным кодэксе артыкула пра палітычны перасьлед спаслаўся й Добрускі райвыканкам, адмаўляючы сябру АГП Адаму Варанцу зладзіць пікет салідарнасьці ў райцэнтры ля мясцовага кірмашу.
Сямнаццаць пікетаў замовілі на 23 лютага грамадзкія актывісты ў абласным цэнтры. Аднак гарвыканкам да гэтага часу ня даў адказу на замовы.
Камэнтуе сытуацыю праваабаронца, юрыст Леанід Судаленка — адзін з заяўнікаў пікету салідарнасьці:
«У Гомелі сямнаццаць замоваў у розных месцах гораду на правядзеньне мірных сходаў у падтрымку палітзьняволеных. Але ж пакуль ніводнага адказу не атрымана. Я бачу, што парушаецца тэрмін адказу на нашы заявы. Паводле закону пра масавыя мерапрыемствы гарвыканкам павінен даць адказ не пазьней як за пяць дзён да даты правядзеньня — адмову альбо дазвол. Гэты тэрмін парушаецца з боку гарвыканкаму».
На Гомельшчыне пасьля 19 сьнежня праведзены ператрусы ў двух дзясяткаў грамадзкіх актывістаў, а таксама ў офісах рэгіянальных арганізацый АГП і руху «За свабоду». Звыш 20 чалавек з Гомеля, Рэчыцы, Сьветлагорску, Жлобіна, Рагачова, Калінкавічаў, Мазыра пабывалі на допытах у рэгіянальных структурах КДБ.
МАГІЛЁЎШЧЫНА
Маці патрабуе тлумачэньня, чаму міліцыянты дапытваюць непаўналетнюю дачку
Ад 15-й гадзіны знаходзіцца ў міліцыі былая актывістка ініцыятыўнай групы Някляева Вольга Піманава з Бабруйску. Сьледчы Сяргей Грыневіч дапытвае ўдзельніцу акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці як сьведку ў крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня.
Перад тым як ісьці на допыт Вольга Піманава пасьпела паведаміць, што сьледчы атрымаў ад свайго менскага кіраўніцтва шэраг пытаньняў. На іх і мае даць адказы актывістка.
19 сьнежня Вольгу Піманаву затрымалі на плошчы Незалежнасьці адну зь першых. Суткі яна правяла ў ізалятары на Акрэсьціна. Потым яе пакаралі штрафам у трыццаць базавых велічыняў. У актывісткі двое непаўналетніх дзяцей. Да наведваньня міліцыі актывістку двойчы дапытвалі ў бабруйскім КДБ.
Не застаюцца без увагі спэцслужбаў і тыя з актывістаў, хто ня ўдзельнічаў у акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці. На допыты ў КДБ у тым жа Бабруйску выклікаюць сяброў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада». Іх віна ў тым, што яны перад прэзыдэнцкімі выбарамі езьдзілі да сваіх швэдзкіх аднапартыйцаў. Уладзімер Ільюшчанка стаў першым з сацыял-дэмакратаў, каго дапыталі камітэтчыкі:
«У позьве было напісана, што адбудзецца гутарка. У пратакол запісвалі: „Ці сустракалі вас сілавыя структуры, з кім ехалі, на якім транспарце, з кім там сустракаліся, якія былі сэмінары“. Усё падрабязна выпытваюць. Калі партнэры па сацыял-дэмакратыі запрашаюць беларускіх партнэраў — гэта ўжо лічыцца крыміналам. Ловяць шпіёнаў».
Тым часам у Магілёве шматдзетная маці Натальля Шкадун дамагаецца ад начальніка Ленінскага аддзелу міліцыі, каб спынілі перасьлед ейнай непаўналетняй дачкі Ганны. 16 студзеня яны абедзьве ўдзельнічалі ў акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі. Як сьцьвярджае спадарыня Шкадун, 20 лютага невядомы, які назваўся супрацоўнікам райаддзелу міліцыі, праз тэлефон прапанаваў дачцэ сустрэцца й пагутарыць пра акцыю.
«Я патрабую даць мне тлумачэньні. Калі гэта супрацоўнік міліцыі, то чаму ён дзейнічае з парушэньнем заканадаўства. Калі ж гэта не супрацоўнік, то знайсьці асобу, якая турбуе маё дзіця, і засьцерагчы ад праблемаў. Раней я ўчастковага папярэджвала, што дачка непаўналетняя і безь мяне ніякія дзеяньні зь ёй не павінны праводзіцца», — тлумачыць Натальля Шкадун.
8 лютага суд Ленінскага раёну Магілёва вынес Натальлі Шкадун папярэджаньне за ўдзел у несанкцыянаваным пікетаваньні. Яшчэ двух удзельнікаў акцыі судзьдзя Галіна Кужалева пакарала адміністрацыйным арыштам на пяць і сем сутак. Да іншых удзельнікаў, студэнтаў, супрацоўнікі міліцыі і КДБ прыходзілі ў навучальныя ўстановы.
ВІЦЕБШЧЫНА
«Позвы ўкінулі праз парог, чым напалохалі бацькоў-пэнсіянэраў…»
Віцебскі дэмакратычны актывіст Алесь Галавань паведаміў «Свабодзе», што позвы ў Першамайскі РАУС на 22-га лютага міліцыянты выпісалі ўсёй яго сям’і:
«Бацькам таксама былі дастаўлены позвы. Уручаны. Дакладней, „уручаны“ — гэта ў двукосьсі. Бо яны былі ня ўручаны, а ўкінуты: міліцыянт, які не назваў сябе, проста ўкінуў усе тры позвы ў кватэру праз парог. Не аддаў у рукі, а менавіта закінуў! Я не разумею, як так можна! Гэта не па-чалавечы… Мае бацькі — сталыя людзі, маці — інвалід другой групы. І ёй вось такое!»
У позвах пазначана, што Алесь Галавань і яго бацькі мусяць зьявіцца ў міліцыю, каб даць нейкія тлумачэньні. Актывіст мяркуе, што выклік можа быць зьвязаны з падзеямі 19-га сьнежня, калі ён быў затрыманы ў Менску і адбыў 10 сутак арышту ў жодзінскай турме. У той час у кватэры, дзе ён жыве з бацькамі, быў праведзены ператрус. Па вяртаньні ў Віцебск Алеся Галаваня дапыталі супрацоўнікі КДБ.
«Позвы — „для дачы тлумачэньняў“, і яўка, сказаў міліцыянт, супэрабавязковая… Я лічу, што гэта ўсё з мэтамі псыхалягічнага ціску і зьвязана, безумоўна, з падзеямі 19-га… Проста ўжо ня ведаюць, як на мяне яшчэ націснуць. Ну, праўда, што яшчэ можна зрабіць? З працы мяне даўно звольнілі, цяпер адседзеў 10 сутак, дапыталі мяне, а цяпер ціснуць на самае балючае — выклікаюць бацькоў-пэнсіянэраў, кожнаму зь якіх больш за 70 год ужо».
Алесь Галавань не выключае, што бацькамі зацікавіліся з тае нагоды, што ён карыстаецца мабільнымі тэлефонамі, зарэгістраванымі на іх. І абодва гэтыя тэлефоны былі ў яго на плошчы Незалежнасьці падчас затрыманьня.
З працы мяне даўно звольнілі, цяпер адседзеў 10 сутак, дапыталі мяне, а цяпер ціснуць на самае балючае — выклікаюць бацькоў-пэнсіянэраў.
Выкліку ў КДБ чакае і яшчэ адна ўдзельніца падзеяў Плошчы Валянціна Гракун, пэнсіянэрка з райцэнтру Бешанковічы. Амаль тры тыдні таму ёй патэлефанавалі зь менскага КДБ і сказалі, што даручаць дапытаць яе мясцовым калегам. Але супрацоўнікі гэтага ведамства не сьпяшаюцца турбаваць спадарыню Валянціну, якая пасьля менскіх падзеяў зрабілася досыць вядомай у рэгіёне.
Георгі Станкевіч, рэдактар і выдавец самвыдатаўскай газэты «Крывінка», перадрукаваў артыкул Валянціны Гракун «Як я езьдзіла штурмаваць Дом ураду», разьмешчаны раней у «Народнай волі». Цяпер жыхары рэгіёну маюць ня толькі афіцыйную інфармацыю з тэлебачаньня ці афіцыйных СМІ:
«Могуць даведацца, як гэта адбывалася на самой справе, а ня з нашага афіцыйнага тэлебачаньня-радыё. Убачыць усе вачыма чалавека, які ўсё перажыў там на месцы і вярнуўся назад ды піша пра свае прыгоды. Гэта найлепшая рэкляма таго, што ў Менску было насамрэч! І людзі, хто хоча разумець, могуць зразумець, што не было там ніякага закалоту, а было проста зьбіцьцё мірнай дэманстрацыі!»
БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНА
«Затрымліваюць нават непаўналетніх»
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Берасьці актывістаў «Маладых дэмакратаў». Сярод затрыманых былі непаўналетнія. Затрыманьне адбылося вечарам у мікрараёне Рэчыца ў Берасьці. Маладзёнаў даставілі ў адзін з пастарункаў мікрараёна. Сябра аб’яднаньня «Маладыя дэмакраты» Іван Стасюк паведаміў «Свабодзе», што затрыманьне, на яго погляд, адбылося практычна без падставаў:
«Затрымалі Сяржука Алексіенку і двух яго сяброў. Сябры нашай арганізацыі проста ішлі па вуліцы, калі да іх пад’ехалі міліцыянты і забралі з сабой у пастарунак. Там адбыўся ператрус. Прычым адбывалася ўсё без складаньня пратаколу».
Сяржук Алексіевіч кажа, што міліцыянты даставілі іх у Ленінскі РАУС Берасьця. Сябры затрыманых выклікалі бацькоў, якія забралі непаўналетніх з РАУС. У заплечніку ў Сяржука былі інфармацыйныя ўлёткі, якія міліцыянты і канфіскавалі:
«Міліцыянт, як праводзіў затрыманьне, адмовіўся размаўляць наконт парушэньняў пры затрыманьні. Увогуле паводзілі сябе міліцыянты даволі груба, запалохвалі маладзёнаў».
Сяржук Алексіевіч адзначае, што міліцыянты адпускалі на адрас затрыманых абразы:
Капітан міліцыі, які праглядваў брашуры, назваў нас „фашыстамі“.
Берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін кажа, што супрацоўнікі праваахоўных органаў намагаюцца кантраляваць усё беларускае грамадзтва, прыкладаюцца намаганьні, каб запалохаць менавіта моладзь:
«Такія затрыманьні, у тым ліку і непаўналетніх, — сьведчаньне таго, што ўлады імкнуцца запалохаць менавіта моладзь. Амаль усе рэвалюцыі робяцца пераважна маладымі людзьмі. Таму ўлада імкнецца нэўтралізаваць найбольш актыўных. Праслухоўваюцца тэлефоны, вядзецца назіраньне за тымі, хто прымаў удзел у нейкіх кампаніях».
ГАРАДЗЕНШЧЫНА
Ізноў няма зьвестак пра Алеся Кіркевіча
Маці Алеся Кіркевіча ня ведае, як пачуваецца ў турме КДБ яе сын. Тыдзень таму ён даслаў з «амэрыканкі» ліст, у якім прасіў лекі ад сэрца. Маці даслала лекі і выпіскі з мэдыцынскай карты, але дагэтуль ня ведае, ці дайшлі яны.
Маці Алеся Кіркевіча, спадарыня Ларыса, кажа, што атрымала ліст ад Алеся ў суботу, але там нічога няма пра яго здароўе, бо ліст быў стары і недзе заляжаўся.
Маці кажа, што даслала лекі пасылкай, а пасылкі там атрымліваюць толькі раз на тыдзень — у аўторак. А вось што тычыцца выпіскі з мэдыцынскай даведкі, то яна дасылала яе асобна:
«І тое, што я дасылала выпіскі з мэдыцынскай карткі — таксама пра іх нічога ня ведаю . Я дасылала іх са зваротным паведамленьнем, але мне пакуль нічога не прыйшло, і я ня ведаю, ці атрымаў ён іх».
Турбуе спадарыню Ларысу таксама тое, што ніякіх зьвестак няма і ад адваката. Зь яе слоў, з адвакатам была дамова, што пасьля кожнае сустрэчы з Алесем юрыст будзе тэлефанаваць. Спадарыня Ларыса ўпэўнена, што з часу прад’яўленьня абвінавачваньня адвакат зь ейным сынам не сустракалася.
ГОМЕЛЬШЧЫНА