Пастар Вячаслаў Ганчарэнка заклікаў кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў вызваліць палітвязьняў. МУС перанакіраваў ліст Ганчарэнкі ў міліцыю Менску "для вырашэньня".
Юрыст царквы "Новае жыцьцё" Сяргей Луканін паведаміў, што рашэньне МУС перанакіраваць ліст у ГУУС Менску "для вырашэньня" ён разглядае як "бюракратычную адпіску, якая нічога, акрамя ўсьмешкі, не выклікае".
У сваім звароце пастар царквы "Новае жыцьцё" заклікаў чыноўнікаў спыніць крымінальны перасьлед грамадзянаў "па надуманых абвінавачваньнях у арганізацыі масавых беспарадкаў". Ён таксама заклікаў "да шчырага пакаяньня ўсіх удзельнікаў і арганізатараў гэтага вар'яцкага дзеяньня супраць нявінных людзей".
Зварот быў адрасаваны "ўсім уладным структурам і іх кіраўнікам, якія маюць дачыненьне да зьбіцьця нявінных людзей у Менску на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня, а таксама масавых арыштаў мірных грамадзянаў, завядзеньня крымінальных спраў".
Свой ліст Ганчарэнка даслаў у Адміністрацыю прэзыдэнта, КДБ, МУС, Генэральную пракуратуру і Вярхоўны суд, паведамляе БелаПАН.