Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнт Бразыліі Балсанару зноў паўстане перад судом


Вярхоўны суд Бразыліі большасьцю галасоў прыняў рашэньне прыцягнуць да суда былога прэзыдэнта краіны Жаіра Балсанару. Яго абвінавачваюць у спробе дзяржаўнага перавароту пасьля пройгрышу на выбарах 2022 году.

На паседжаньні судзьдзям былі прадэманстраваны відэазапісы масавых пратэстаў у студзені 2023 года, калі пасьля інаўгурацыі новага прэзыдэнта Бразыліі Луіса Ігнасіа Лулы да Сільва прыхільнікі Балсанару ўварваліся ў будынкі Кангрэса і Вярхоўнага суда, а таксама ўзялі штурмам прэзыдэнцкі палац. Паліцыя затрымала ня менш за 1843 чалавекі, больш за 1100 зь якіх былі пасьля арыштаваныя. Тады было распачатае расьсьледаваньне ў дачыненьні да Балсанара, якога пракуратура падазрае ў падбухторваньні да пратэстаў, якія пацягнулі масавыя беспарадкі і акты вандалізму.

Сам Балсанару адмаўляе, што рыхтаваў спробу перавароту, і называе свой перасьлед палітычна матываваным.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG