Мінулі два месяцы ад арышту Ўладзімера Някляева, Андрэя Саньнікава ды іншых фігурантаў справы 19 сьнежня. Справу Анатоля Лябедзькі вядзе новы сьледчы. Адбыўся допыт Аляксандра Фядуты. Сям'я былога міліцыянта Аляксандра Класкоўскага за ўвесь час арышту атрымала ад яго толькі два лісты.
Пастановы аб арышце фігурантаў справы 19 сьнежня, якіх трымаюць у турме КДБ з абвінавачаньня ў арганізацыі масавых непарадкаў, закончыліся сёньня, 19 лютага. Між тым па-ранейшаму няма зьвестак, каб кагосьці з "амэрыканкі" яшчэ вызвалілі. У сьледчым ізалятары КДБ дагэтуль трымаюць кандыдатаў у прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, Міколу Статкевіча і Алеся Міхалевіча, а таксама актывістаў перадвыбарчых штабоў кандыдатаў Аляксандра Атрошчанкава, Зьмітра Бандарэнку, Аляксандра Фядуту, Паўла Севярынца, Сяргея Марцалева, лідэра АГП Анатоля Лябедзьку і былога міліцыянта Аляксандра Класкоўскага. Зь іх толькі пра справу Атрошчанкава вядома, што яна завершаная і перададзеная ў суд. Праваабаронцы робяць высновы, што пастановы аб працягу арышту абвінавачаных падоўжаныя, але адзначаюць, што нікому пра гэта не паведамілі.
Не атрымаў зьвесткі аб падаўжэньні тэрміну хатняга арышту і экс-кандыдат у прэзыдэнты Уладзімер Някляеў. Пра гэта сказала "Свабодзе" жонка палітыка Вольга Някляева. Камэнтуючы нядаўні прысуд аднаму з актывістаў кампаніі "Гавары праўду" Васілю Парфянкову, Вольга Някляева сказала:
"Гэта цалкам палітычная справа, прысуд адмыслова вельмі жорсткі. Мяркую, гэта разумее і судзьдзя, але ёй загадалі гэтак зрабіць і яна зрабіла. Мы гаварылі раней, што суд у нас нічога ня значыць, у нас няма суду ў Беларусі, гэта і пацьвердзілася. У нас вырашае толькі адзін чалавек, і ўсё".
Вольга Някляева мяркуе, што 4 гады строгага рэжыму прысудзілі Васілю Парфянкову, каб запалохаць іншых фігурантаў справы, супраць якіх яшчэ вядзецца сьледзтва.
Нагадаю, таксама пад хатнім арыштам знаходзіцца журналістка, жонка Андрэя Саньнікава Ірына Халіп. Зьвестак пра зьмену яе статусу пасьля 19 лютага няма, як няма зьвестак пра зьмену статусу вызваленых пад падпіску аб нявыезьдзе Насты Палажанкі, Натальлі Радзінай, Сяргея Вазьняка, Уладзімера Кобеца, Алеся Арастовіча, Віталя Рымашэўскага, Андрэя Дзьмітрыева, Алега Корбана, Анатоля Паўлава. Іх справы пакуль таксама ў суды не патрапілі.
Сьвятлана Лябедзька са спасылкай на адваката паведаміла, што нядаўна зьмяніўся сьледчы, які вядзе справу яе мужа, лідэра АГП Анатоля Лябедзькі. Прычыны зьмены сьледчага невядомыя:
"Нават адвакату не паведамляюць ні пра што. Ні пра зьмену сьледчага, ні аб працягу тэрміну ўтрыманьня пад вартай. Ня ведаю, як патлумачыць такое".
Жонка Аляксандра Фядуты атрымала ад мужа ліст, зь якога вынікае, што ён нарэшце атрымаў першы ліст ад яе. Марына Фядута кажа, што накіравала мужу ў вязьніцу шмат лістоў і дзьве тэлеграмы, зь якіх да гэтага часу даходзілі толькі тэлеграмы. Ад адваката Марыне вядома, што ў пятніцу, 18 лютага, адбыўся допыт Аляксандра Фядуты. Падрабязнасьці невядомыя. Вось што Марына Фядута кажа пра здароўе мужа:
"Здароўе ня надта добрае. У яго не праходзіць вялікі ціск. Пры гэтым яму там залячылі зубы".
Бадай што самае дрэннае становішча зь ліставаньнем склалася ў былога міліцыянта Аляксандра Класкоўскага, якога арыштавалі 20 сьнежня пасьля ягонага удзелу ў падзеях на плошчы. Жонка вязьня Натальля паведаміла, што ад мужа за 2 месяцы атрымала толькі два лісты і з адвакатам Аляксандар сустракаўся толькі двойчы:
"Адвакат была ў яго апошні раз у пачатку студзеня, а цяпер ужо люты. Ніякай інфармацыі няма і чаму не разумею".
У Менскім гарадзкім судзе працягваецца працэс над актывістам АГП, прадпрымальнікам Андрэем Бандарэнкам, які быў асуджаны на 6 гадоў і дамогся перагляду справы. Бандарэнку вінавацяць у махлярстве, а ён і ягоныя сябры з АГП кажуць пра палітычныя прычыны перасьледу. На будучым тыдні адбудуцца судовыя спрэчкі і, магчыма, будзе вынесены прысуд.