Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкія зялёныя: «Палітычныя працэсы ў Беларусі — ганьба для Эўропы»


Марылюіза Бэк
Марылюіза Бэк
Дэпутатка Бундэстагу ад фракцыі зялёных Марылюіза Бэк у сувязі з прысудам Васілю Парфянкову заявіла:

«Абвінавачваньне і працэдура настолькі ж абсурдныя, наколькі прысуд трагічны. На працягу ўсяго некалькіх гадзін першы з 42 абвінавачаных быў асуджаны на 4 гады пазбаўленьня волі, таму што ён сур’ёзна паставіўся да сваіх правоў на свабоду выказваньня і свабоду сходаў. Чаканыя масавыя прысуды на доўгія тэрміны турэмнага зьняволеньня ў дачыненьні да палітычных апанэнтаў нагадваюць пра горшыя мэтады савецкай эпохі. Дыктатура Лукашэнкі — ганьба для Эўропы 21-га стагодзьдзя і яе дэмакратычных каштоўнасьцяў. Гэты рэжым ня можа быць партнэрам для Нямеччыны і ЭЗ.

Палітычныя зьняволеныя ў Беларусі цяпер маюць патрэбу ў поўнай падтрымцы з боку фэдэральнага ўраду і ЭЗ. Неабходна іх неадкладнае вызваленьне».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG