Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гулак: Доказная база вельмі слабенькая


Алег Гулак
Алег Гулак
Чаму так хутка разгледзелі ў судзе справу Васіля Парфянкова? Старшыня БХК Алег Гулак мяркуе: разгледзелі так хутка, бо няма ніякіх доказаў.

«У гэтай справе ўсяго два сьведкі і кароткі відэаматэрыял. Пры такой доказнай базе працэс можна праводзіць вельмі хутка. Але пытаньне, наколькі такім чынам можна даказаць віну?

Доказная база вельмі слабенькая. Зараз вельмі вялікія сумневы наконт таго, наколькі можна кваліфікаваць дзеяньні Парфянкова як удзел у масавых беспарадках. Там нават біцьця шкла не ўстаноўлена, толькі тое, што ён грукаў у драўляныя шчыты, якія былі за ўжо разьбітым шклом. Пры такіх абставінах цяжка казаць пра такія абвінавачаньні і нават пра позву аб пакрыцьці шкоды. Тут практычна няма падставаў. Тэрміны, запатрабаваныя пракурорам, у гэтай сытуацыі выглядаюць яўна несувымернымі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG