Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стэфановіч: Парфянкова трэба цяпер вызваляць з залі суду


Валянцін Стэфановіч
Валянцін Стэфановіч
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч пракамэнтаваў патрабаваньне дзяржаўнага абвінаваўцы, які просіць для Васіля Парфянкова 6 гадоў зьняволеньня:

«Няма доказаў яго віны, таго, што яму інкрымінуюць. Дзе падпалы, дзе збройны супраціў супрацоўнікам міліцыі і гэтак далей? Ніводнага кадра, дзе ён топча ядловец і б’е шкло, няма. Ударыў рукой нейкія драўляныя штукі. І ўсё.Тут максымум на адміністратыўнае парушэньне цягне: 15 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Таму я ня ведаю, пра якія 6 гадоў тут можна гаварыць. Яго трэба цяпер вызваляць з залі суду».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG