Беларусь гатовая забраць увесь аб’ём нафты, які ёй дае Расея, і плюс да гэтага скарыстаць чатыры мільёны тон вэнэсуэльскай.
Пра гэта сёньня паведаміў першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка, адказваючы на пытаньне «Свабоды» пра нафтавыя крыніцы Беларусі ў 2011 годзе. І хоць ён не выключае, што ў беларускіх НПЗ могуць узьнікнуць праблемы зь перапрацоўкай такога вялікага аб’ёму нафты, адмаўляцца нават ад часткі сыравіны Беларусь не зьбіраецца.
Сёньня ў Палаце прадстаўнікоў прайшло папярэдняе абмеркаваньне праграмы дзейнасьці новага ўраду на 2011–2015 гады. Прэм’ер Мясьніковіч у Авальную залю не прыйшоў. І таму пляны прадстаўляў яго першы намесьнік Уладзімер Сямашка. Ва ўрадзе ён курыруе паліўна-энэргетычны комплекс. Нафта, газ, іншыя віды паліва і зрабіліся галоўнымі тэмамі яго выступу.
Так, першы віцэ-прэм’ер заявіў, што ў студзені ў гэтай галіне толькі дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім» ня ўправіўся зь месячным заданьнем. Спадар Сямашка патлумачыў гэта тым, што расейцы з-за спрэчак наконт цаны нафты паставілі яе ў два з паловай разы меней, чым абяцалі.
«Ці будзе Беларусь сёлета спадзявацца толькі на расейскую нафту альбо і на сыравіну зь іншых краін?» — запытаў я першага віцэ-прэм’ера ў перапынку паседжаньня. Ён адказаў, што ёсьць жаданьне атрымаць амаль 26 мільёнаў тон:
«У нас ёсьць падпісаны з Расеяй доўгатэрміновы балянс. Згодна зь ім сёлета мы можам атрымаць 21 мільён 670 тысяч тон. І плюс ёсьць кантракт з Вэнэсуэлай на 4 мільёны тон. Там свопавая схема. Азэрбайджан бярэ вэнэсуэльскую нафту, а нам дае сваю. І яна ўжо пайшла ў Мазыр».
Калегі працягнулі пытаньне: «А ці ўправяцца беларускія НПЗ з такім аб’ёмам сырой нафты?»
«Вось зараз думаем над гэтым. Ёсьць праблема. Летась думалі, дзе нафту ўзяць, а сёлета — як гэта ўсё перапрацаваць», — адказаў Уладзімер Сямашка і дадаў, што рээкспарт сырой расейскай нафты забаронены дамовай аб Адзінай эканамічнай прасторы.
Кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка кажа, што нафтапрадукты даюць Беларусі да 40% выручкі ад экспарту. І беларускія ўлады мараць сёлета павялічыць нафтавыя прыбыткі. Але сёньня трэба абавязкова ўлічваць такія фактары, як якасьць і цана, кажа эканаміст:
«Паводле складу там будзе ня толькі якасны бэнзін. Там будзе больш мазуту, больш карабельнага паліва. Дзіўны падыход — яны будуць усё перапрацоўваць. Але ж цана на ўваходзе будзе розная».
Леанід Заіка дадае, што Беларусі значна больш выгадна перапрацоўваць танную расейскую нафту, чым дастаўляць яе з Азэрбайджану, ужо ня кажучы пра Вэнэсуэлу. Але тут, падкрэсьлівае эканаміст, ня ўсё вырашаюць арытмэтычныя разьлікі. Ёсьць яшчэ і палітычны аспэкт.