У рэгіёнах працягваюцца допыты, ператрусы і суды над грамадзкімі актывістамі. Мясцовыя аддзелы КДБ і міліцыі спрабуюць запалохаць удзельнікаў акцый салідарнасьці са зьняволенымі ў Менску. Працягваецца таксама перасьлед людзей, якія прысутнічалі на плошчы Незалежнасьці ў Менску 19 сьнежня.
Арышты за акцыю салідарнасьці 16 студзеня
У аўторак Ленінскі суд Магілёва асудзіў сябра партыі БНФ Валянціна Лабачова на сем сутак адміністрацыйнага арышту. Ягонага аднапартыйца Сяргея Нягаціна — на 5 сутак. Яны абодва былі ўдзельнікамі акцыі салідарнасьці, якая адбылася 16 студзеня. Яшчэ адну яе ўдзельніцу, шматдзетную маці Натальля Шкадун, судзьдзя Галіна Кужалева пакарала папярэджаньнем.
І Валянцін Лабачоў, і Сяргей Нягацін прыйшлі на працэс падрыхтаванымі да арышту. З сабою яны мелі торбы зь неабходнымі ў зьняволеньні рэчамі. Вырак суду ўсё адно іх абурыў.
«Як злодзеяў пакаралі. Гэта іх трэба за такі прысуд судзіць. Я ведаю, што гэты прысуд яна рабіла не ад сябе. Яна з кімсьці раілася. Гэта цалкам палітычны вырак. Ёй альбо пракуратура, альбо КДБ загадала, што каму даць»,— заявіў адразу пасьля агучваньня выраку Сяргей Нягацін.
Валянцін Лабачоў ужо ў суправаджэньні міліцыянтаў заявіў, што прысуд несправядлівы:
«Мы выказвалі сваю грамадзянскую пазыцыю».
Нягаціна і Лабачова ўзялі пад варту ў залі суду.
Судзьдзя Галіна Кужалева прызнала траіх удзельнікаў акцыі салідарнасьці вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаваньні. Супраць актывістаў сьведчылі чацьвёра міліцыянтаў — Аляксандар Церашонак, Аляксей Афанасенка, Альберт Марозаў ды Сяргей Харытонаў.
Паводле пратаколу адміністрацыйнага правапарушэньня, актывісты на вуліцы Ленінскай 16 студзеня выказвалі публічны пратэст супраць зьняволеньня былых кандыдатаў у прэзыдэнты без дазволу мясцовай улады. У руках яны трымалі партрэты палітыкаў. Міліцыянты прызналі ў судзе, што ўдзельнікі акцыі грамадзкага парадку не парушалі. Прызналі й тое, што яны не папярэджвалі актывістаў, што іх мерапрыемства незаконнае.
Праваабаронца Барыс Бухель сачыў за працэсам:
«Яны павінны былі папярэдзіць, што праводзіцца незаконнае мерапрыемства, і запатрабаваць разысьціся. Калі б актывісты ня выканалі гэтага, толькі тады яны мелі права прыцягнуць іх да адміністрацыйнай адказнасьці. Яны наўмысна гэтага не зрабілі. Яны проста падставілі людзей».
Тое, што міліцыянты бязьдзейнічалі, судзьдзя Галіна Кужалева не прыняла да ўвагі. А вось тое, што і Нягацін, і Лабачоў прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасьці, у прысудзе ўлічыла. Натальлю Шкадун судзьдзя пакарала папярэджаньнем, бо ў той чацьвёра дзяцей і не было адміністрацыйных пакараньняў. Усе пакараныя зьбіраюцца абскарджваць свае прысуды.
Чарговы допыт салігорскага актывіста
У аўторак давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Ўладзімер Лемеш чарговы раз быў выкліканы на допыт. На гэты раз — у Савецкі РАУС Менску. Высьветліць падрабязнасьці не ўдалося. Уладзімер паведаміў:
«Я якраз зараз на допыце ў міліцыі. Гаварыць не магу. Выбачайце…»
Нагадаю, што 3 лютага ў Салігорску Лемеша дапыталі супрацоўнікі мясцовага КДБ. Тады допыт доўжыўся каля чатырох гадзін. А яшчэ раней, 25 сьнежня, гэтыя ж супрацоўнікі правялі ў яго ператрус. У той час сам Уладзімер Лемеш адбываў 10-суткавы арышт за ўдзел у акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці ў Менску.
Праваабаронца з Салігорску Ларыса Насановіч кажа пра перасьлед і іншых мясцовых актывістаў:
«У Салігорску ператрусы адбыліся на кватэрах каардынатара кампаніі „Гавары праўду“ Тацяны Кучынскай і ў актывіста Паўла Батуева. Што да мяне, то і да сёньня ня вернуты кампутар ды ўся іншая тэхніка, якую адабралі падчас ператрусу ў траўні».
Ларыса Насановіч абвяргае думку, што перасьлед актывістаў апазыцыі, допыты іх у КДБ і міліцыі, а таксама ператрусы запалохваюць людзей ад удзелу ў наступных акцыях. Па словах суразмоўцы, рэгіянальныя лідэры не павінны паддавацца:
«Я ня маю права паказаць перад людзьмі, што нечага спалохалася. У гэтым пляне — маральным пляне — на нас трымаецца горад. Бо ж сапраўды бясконца людзі падыходзяць на вуліцы і пытаюцца: «Вас, Ларыса, не запалохалі?». Кажу ім: «Не запалохалі, не палохайцеся і вы!»
Life здае сваіх кліентаў?
Валянціне Гракун, пэнсіянэрцы з райцэнтру Бешанковічы, патэлефанаваў супрацоўнік менскага КДБ:
«Патэлефанаваў на лайфаўскі тэлефон, прасіў пазваць маю дачку. Тэлефон на дачку зарэгістраваны, але я яму патлумачыла, што ім карыстаюся я і што гэта я езьдзіла штурмаваць Дом ураду. Ён пасьмяяўся: «І колькі шкла вы там пабілі?» Я яшчэ кажу: «Магу спрасьціць вашу працу: у мяне яшчэ эмтээсаўскі тэлефон там засьвечаны. Дык вы сабе запішыце нумар, каб два разы мне не тэлефанаваць!»
Спадарыня Валянціна не хавае, што была на менскай акцыі 19-га сьнежня. Больш за тое: пра гэта яна напісала артыкул у «Народную волю», які так і называўся: «Як я езьдзіла „штурмаваць“ Дом ураду».
Дапытаць Валянціну Гракун таксама спачатку хацелі ў Менску:
«Ён пытаецца, ці часта я ў Менску бываю. Не, кажу, толькі па вялікіх сьвятах! Тады, кажа, я папрашу, каб нашы калегі дапыталі вас на месцы. Я сказала: «Буду дужа рада даць паказаньні. Яны ж у справе захаваюцца? Дык вось, калі будуць судзіць той бок, мае паказаньні і прыдадуцца!»
Спадарыня Валянціна пэўная, што цяперашнія вязьні СІЗА КДБ не вінаватыя ў арганізацыі масавых беспарадкаў.
Замест мітынгу салідарнасьці — «Беларуская лыжня — 2011»
Вызваленьня зьняволеных патрабуюць актывісты розных апазыцыйных партый ды рухаў Віцебшчыны.
Заяўку на мітынг салідарнасьці з палітвязьнямі падаваў у Чыгуначны райвыканкам Віцебску актывіст Аляксей Гаўруцікаў, які ў час выбарчай кампаніі быў даверанай асобай Мікалая Статкевіча. Мітынг меркавалі правесьці 13-га лютага, аднак з выканкаму прыйшла адмова — ажно на двух аркушах:
«Нам адмовілі, бо паводле зьбегу акалічнасьцяў менавіта ў гэтым месцы і ў той самы час Чыгуначны раён будзе праводзіць сьвята „Беларуская лыжня — 2011“. У парку сьнегу — па плечы. Дзе яны там што хочуць правесьці — ня ведаю. Але побач стадыён „Лякаматыў“, там можна катацца на лыжах, мацаваць здароўе… І наша мерапрыемства гэтаму не замінае і гэтага не выключае. Так што адмовілі нам з надуманай прычыны».
Наваполацкія актывісты таксама меркавалі правесьці акцыю салідарнасьці зь вязьнямі СІЗА КДБ 13 лютага, кажа Яўген Парчынскі. У час выбарчай кампаніі ён быў даверанай асобай Дзьмітрыя Вуса, а таксама дапамагаў у працы ініцыятыўных груп Мікалая Статкевіча і Ўладзімера Някляева. Цяпер ён чакае адказу на заяўку з Наваполацкага гарвыканкаму:
«Пакуль афіцыйнага адказу няма. Але знаёмыя, якія працуюць у гарвыканкаме, мне ўжо сказалі, што будзе адмова. Маўляў, ужо вырашана адмовіць».
МАГІЛЁЎШЧЫНА
Арышты за акцыю салідарнасьці 16 студзеня
У аўторак Ленінскі суд Магілёва асудзіў сябра партыі БНФ Валянціна Лабачова на сем сутак адміністрацыйнага арышту. Ягонага аднапартыйца Сяргея Нягаціна — на 5 сутак. Яны абодва былі ўдзельнікамі акцыі салідарнасьці, якая адбылася 16 студзеня. Яшчэ адну яе ўдзельніцу, шматдзетную маці Натальля Шкадун, судзьдзя Галіна Кужалева пакарала папярэджаньнем.
І Валянцін Лабачоў, і Сяргей Нягацін прыйшлі на працэс падрыхтаванымі да арышту. З сабою яны мелі торбы зь неабходнымі ў зьняволеньні рэчамі. Вырак суду ўсё адно іх абурыў.
«Як злодзеяў пакаралі. Гэта іх трэба за такі прысуд судзіць. Я ведаю, што гэты прысуд яна рабіла не ад сябе. Яна з кімсьці раілася. Гэта цалкам палітычны вырак. Ёй альбо пракуратура, альбо КДБ загадала, што каму даць»,— заявіў адразу пасьля агучваньня выраку Сяргей Нягацін.
Валянцін Лабачоў ужо ў суправаджэньні міліцыянтаў заявіў, што прысуд несправядлівы:
«Мы выказвалі сваю грамадзянскую пазыцыю».
Нягаціна і Лабачова ўзялі пад варту ў залі суду.
Судзьдзя Галіна Кужалева прызнала траіх удзельнікаў акцыі салідарнасьці вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаваньні. Супраць актывістаў сьведчылі чацьвёра міліцыянтаў — Аляксандар Церашонак, Аляксей Афанасенка, Альберт Марозаў ды Сяргей Харытонаў.
Паводле пратаколу адміністрацыйнага правапарушэньня, актывісты на вуліцы Ленінскай 16 студзеня выказвалі публічны пратэст супраць зьняволеньня былых кандыдатаў у прэзыдэнты без дазволу мясцовай улады. У руках яны трымалі партрэты палітыкаў. Міліцыянты прызналі ў судзе, што ўдзельнікі акцыі грамадзкага парадку не парушалі. Прызналі й тое, што яны не папярэджвалі актывістаў, што іх мерапрыемства незаконнае.
Праваабаронца Барыс Бухель сачыў за працэсам:
«Яны павінны былі папярэдзіць, што праводзіцца незаконнае мерапрыемства, і запатрабаваць разысьціся. Калі б актывісты ня выканалі гэтага, толькі тады яны мелі права прыцягнуць іх да адміністрацыйнай адказнасьці. Яны наўмысна гэтага не зрабілі. Яны проста падставілі людзей».
Тое, што міліцыянты бязьдзейнічалі, судзьдзя Галіна Кужалева не прыняла да ўвагі. А вось тое, што і Нягацін, і Лабачоў прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасьці, у прысудзе ўлічыла. Натальлю Шкадун судзьдзя пакарала папярэджаньнем, бо ў той чацьвёра дзяцей і не было адміністрацыйных пакараньняў. Усе пакараныя зьбіраюцца абскарджваць свае прысуды.
МЕНШЧЫНА
Чарговы допыт салігорскага актывіста
У аўторак давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Ўладзімер Лемеш чарговы раз быў выкліканы на допыт. На гэты раз — у Савецкі РАУС Менску. Высьветліць падрабязнасьці не ўдалося. Уладзімер паведаміў:
«Я якраз зараз на допыце ў міліцыі. Гаварыць не магу. Выбачайце…»
Нагадаю, што 3 лютага ў Салігорску Лемеша дапыталі супрацоўнікі мясцовага КДБ. Тады допыт доўжыўся каля чатырох гадзін. А яшчэ раней, 25 сьнежня, гэтыя ж супрацоўнікі правялі ў яго ператрус. У той час сам Уладзімер Лемеш адбываў 10-суткавы арышт за ўдзел у акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці ў Менску.
Праваабаронца з Салігорску Ларыса Насановіч кажа пра перасьлед і іншых мясцовых актывістаў:
«Кажу ім: мяне не запалохалі, не палохайцеся й вы».
Ларыса Насановіч абвяргае думку, што перасьлед актывістаў апазыцыі, допыты іх у КДБ і міліцыі, а таксама ператрусы запалохваюць людзей ад удзелу ў наступных акцыях. Па словах суразмоўцы, рэгіянальныя лідэры не павінны паддавацца:
«Я ня маю права паказаць перад людзьмі, што нечага спалохалася. У гэтым пляне — маральным пляне — на нас трымаецца горад. Бо ж сапраўды бясконца людзі падыходзяць на вуліцы і пытаюцца: «Вас, Ларыса, не запалохалі?». Кажу ім: «Не запалохалі, не палохайцеся і вы!»
ВІЦЕБШЧЫНА
Life здае сваіх кліентаў?
Валянціне Гракун, пэнсіянэрцы з райцэнтру Бешанковічы, патэлефанаваў супрацоўнік менскага КДБ:
«Патэлефанаваў на лайфаўскі тэлефон, прасіў пазваць маю дачку. Тэлефон на дачку зарэгістраваны, але я яму патлумачыла, што ім карыстаюся я і што гэта я езьдзіла штурмаваць Дом ураду. Ён пасьмяяўся: «І колькі шкла вы там пабілі?» Я яшчэ кажу: «Магу спрасьціць вашу працу: у мяне яшчэ эмтээсаўскі тэлефон там засьвечаны. Дык вы сабе запішыце нумар, каб два разы мне не тэлефанаваць!»
Спадарыня Валянціна не хавае, што была на менскай акцыі 19-га сьнежня. Больш за тое: пра гэта яна напісала артыкул у «Народную волю», які так і называўся: «Як я езьдзіла „штурмаваць“ Дом ураду».
Дык вось, калі будуць судзіць той бок, мае паказаньні і прыдадуцца!