Журналісты Свабоды сёньня сустрэліся з удзельнікамі ўчорашняй акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, у тым ліку з тымі, якія пацярпелі пры гвалтоўным разгоне.
«Наш мірны сцэнар зламалі правакатары»
Гомельскі грамадзкі актывіст спадар Алег, як і некаторыя іншыя жыхары рэгіёну, празь міліцэйскую аблогу ўсё ж такі дабраўся 19-га сьнежня ў Менск. Увечары ён знаходзіўся ў офісе кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева. Сёньня суразмоўца нагадвае:
«Наколькі я ведаю, і пра гэта гаварыў Някляеў, быў сцэнар. Акцыя павінна была быць мірнай. Ніякага сілавога захопу, ніякага біцьця — нічога такога. Абсалютна ўсіх папярэджвалі, што акцыя — мірная. І калі хто будзе заклікаць да гвалту, каб такіх людзей затрымлівалі нашы ж людзі. Каб ня слухалі правакатараў, якія будуць заклікаць да якога-небудзь гвалту. Па ўсіх зьвестках, акцыя мірная — пачуць ад самой Ярмошынай афіцыйныя вынікі выбараў.
Але яны зьбілі Някляева, разьбілі ягоную машыну — і сышлі. І ўсё пакацілася ня так, як плянавалася, я так зразумеў.
Сёньня ўжо літоўскае тэлебачаньне паказвала тых людзей, якія білі шкло. З аднаго сарвалі куртку — пад ёй была ўніформа. Гэта была правакацыя дзеля таго, каб зьбіваць людзей. Захапілі тых, хто быў на плошчы на перадавой, хто пайшоў на перамовы, хто блізка стаяў да будынка парлямэнту».
Далей гомельскі актывіст Алег распавядае, што ў сутычцы са спэцназам яму разьбілі галаву. Акрамя таго, ён бачыў, як пацярпелі і іншыя ўдзельнікі акцыі на плошчы. Што ён мае сказаць пра зьбіцьцё сотняў грамадзянаў?
«У мяне пачуцьцё трывогі, пачуцьцё няпэўнасьці. Незразумела, што будзе з намі й з нашай краінай. Няправільна ўсё склалася. Людзі, аднак, разумеюць, што тыя афіцыйна надрукаваныя зьвесткі пра выбары — ну, што той жа Някляеў набраў 1,7 адсотка галасоў, — ніхто ў гэта ня верыць».
Раней амапаўцы адсоўвалі людзей, цяпер — «малолі»
Актывіст зь Берасьця прыехаў у Менск яшчэ ў сярэдзіне мінулага тыдня, ведаючы, што будуць чыніцца перашкоды людзям, якія мяркуюць сабрацца на Плошчы ў дзень галасаваньня.
«Улада злачынная. Спачатку амапаўцы проста пужалі людзей. Таму тыя, хто адпачатку адышоў ад сьценаў Дома ўраду, тыя засталіся цэлыя. Міліцыянты жорстка зьбілі тых людзей, якія засталіся на Плошчы пасьля першага выхаду АМАПу. Плошчу цалкам абкружылі, людзей адтуль не выпускалі, зьбівалі ўсіх, хто трапляўся пад руку».
Давераная асоба Віталя Рымашэўскага па Берасьці, падчас шэсьця быў у групе аховы кандыдата. Паводле Зьмітра, ход мірнай акцыі зьмянілі правакатары, якія спачатку выбівалі шыбы ў будынку Дома ўраду, а пазьней па рацыі выклікалі АМАП.
Зьміцер Шурхай кажа, што ён разам з групай актывістаў і Віталём Рымашэўскім супрацьдзейнічаў тым, хто разьбіваў вокны ў будынку. Калі гэта амаль удалося, то з Дома ўраду выбеглі амапаўцы і пачалі зьбіваць людзей:
«Шмат хто з нашых быў зьбіты. Вось я ўпаў пад амапаўцаў. Траўму галавы ў гэты момант атрымаў Віталь Рымашэўскі. Вельмі брутальна і жорстка была здушана гэтая акцыя».
Жыхарка Баранавічаў Людміла кажа, што міліцыянты раней падчас мітынгаў і акцый ніколі так жорстка не распраўляліся зь людзьмі:
«Учора амапаўцы ішлі, як камбайны па пожні. Яны ж там „малолі“ ўсіх, ня ссоўвалі людзей. Гатовыя былі пазабіваць. Я такога ня бачыла. Было жахліва. Я і раней сустракалася з гэтымі „касманаўтамі“. Але яны былі як бульдозэр — ціскаюць, ціскаюць, пакуль ня выціснуць».
Жыхарка Баранавічаў кажа, што людзі выйшлі сапраўды бараніць сябе і сваё права. Удзельнікі Плошчы паказалі сябе як грамадзяне краіны:
«Мы павінны жыць як людзі, а не як быдла. Я не хачу, каб маё дзіця торкалі ў школе, што ён адзіны не піянэр. Я вельмі хацела б набываць тую газэту і глядзець той канал, які я хачу. Я магу абысьціся адным хлебам. Для душы мала свабоды».
«Спэцназ кіраваўся загадам жорстка зьбіваць людзей»
Да 200 актывістаў з Магілёўшчыны ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Ім удалося прарвацца паўз узмоцненыя кардоны міліцыі.
Сярод дэманстрантаў быў бабруйскі актывіст. Ён сьцьвярджае, што спэцназ пры разгоне дэманстрантаў кіраваўся адным — жорстка зьбіваць усіх, хто трапляўся ім на шляху.
«Калі пачалі ламаць дзьверы, біць шкло, адразу ж я пачуў выступ з трыбуны, што — людзі не паддавайцеся на правакацыю, што мы не зьбіраемся захопліваць будынкі. У нас мірная акцыя. Калі ўжо фактычна акцыя заканчвалася, бо выніку ніякага не было дасягнута, то ўлада вырашыла людзей зьбіць. Сэнсу ў гэтым зьбіцьці ніякага не было. Гэта была не ахова правапарадку, а помста рэжыму людзям за тое, што яны ёсьць, што яны могуць думаць ня так, як патрэбна».
На плошчы Незалежнасьці знаходзіўся і актывіст з Магілёва. Ён кажа, што ўварвацца ў будынак Дома ўраду намагаліся невядомыя людзі. Гэта была правакацыя:
«Яны амаль уварваліся ў будынак, і тут прыехаў спэцназ і пачаў брутальна зьбіваць усіх, незалежна ад таго, удзельнічаў ён ці не. Людзі ў цывільным без аніякіх апазнавальных знакаў вылоўлівалі людзей, накідваліся натоўпам і зьбівалі. Такое было ўражаньне, што яны былі пад наркатой ці проста так бавяцца. Было шмат людзей моцна пабітых».
«Столькі крыві я ня бачыла ніколі»
Жыхарка Магілёва Аксана таксама была на плошчы. Тое, што там выраблялі міліцыянты, яна па-жаночы называе проста жахам:
«З нашага боку не было ні камянёў, ні дубінак, міліцыя ж была ў поўным абмундзіраваньні. Яны выбудавалі такую сыстэму, што тых, каго яны выпускалі, усіх абавязкова трэба было біць. Столькі крыві я ня бачыла ніколі. Дубінкамі мэтанакіравана білі жанчын. Мяне гэбэшнік у цывільным — я проста стаю, нічога не раблю — а ён б’е мне ў жывот. Проста так».
«Разгон мірнай акцыі быў сплянаваны загадзя»
Прыхільнік Уладзімера Някляева зь Мёраў, упершыню быў на такой масавай акцыі ў Менску. Ён апынуўся там адзін — другую машыну зь мясцовымі актывістамі спынілі па дарозе супрацоўнікі ДАІ.
Хлопец адзначае: настрой у тых, хто сабраўся на Кастрычніцкай плошчы, быў узьнёслы, і ніхто не чакаў, што пазьней распачнецца жорсткая бойка:
«Уражаньні былі цудоўныя. Даўно ў нас такога не было! Уразіла, што так шмат людзей думае па-іншаму: што хопіць ужо гэтаму чалавеку кіраваць… Было людзей пад 30 тысяч. І было ўсё мірна. Ніхто не заклікаў нешта крышыць і ламаць».
На яго думку, сытуацыя для нападу спэцназу кімсьці была справакавана знарок:
«Я мяркую, што гэта ўсе было падроблена. Ніхто б ня кінуўся так проста шкло біць ці тыя дзьверы ламаць. Думаю, усе было так падроблена знарок».
Такое самае меркаваньне і ў яшчэ адной актывісткі, якая прыехала ў Менск з райцэнтру Бешанковічы. Калярытную спадарыню-пэнсіянэрку, напэўна, запомнілі многія: яна была на плошчы ў бел-чырвона-белай куртцы паўзьверх паліто, у валёнках ды зь вялікай торбай — бо рыхтавалася быць на плошчы колькі спатрэбіцца, хоць некалькі дзён.
Разам зь іншымі спадарыня трапіла пад налёт спэцназу на плошчы Незалежнасьці.
Спадарыня кажа, што ў сапраўднасьці ўсё было ня так, як потым паказала беларускае тэлебачаньне. Людзей было ў разы болей. А як жорстка потым зьбівалі, БТ не паказвае ўвогуле:
«Уварваўся адразу АМАП праз натоўп. І так імкліва, што не маглі яго стрымаць ніхто. Вочы ў іх былі страшныя, параскідалі яны ўсіх. Я бачыла, як зьбівалі хлопцаў нагамі. І зьбівалі ня толькі АМАПаўцы, але і вайскоўцы. Мне не было страшна, аж пакуль мяне нехта не схапіў: нейкі АМАПавец ня вытрымаў, вырваўся са строю, і штуршок я атрымала такі, што павалілася проста на людзей — там стаялі так шчыльна, што проста не было куды валіцца».
Валянціна Гракун кажа, што разгон акцыі быў такі жорсткі, бо сярод прысутных не было падрыхтаваных людзей, якія маглі б у надзвычайных акалічнасьцях каардынаваць агульныя дзеяньні.
Актывіст кампаніі «Гавары праўду» з Глыбокага мяркуе, што разгон мірнай акцыі быў сплянаваны загадзя, і гэта засьведчыў напад на прыхільнікаў Уладзімера Някляева. Спадар Берніковіч і сам быў сярод прысутных:
«Жорсткі сцэнар быў заплянаваны ўладамі з самага пачатку. Гэта паказала зьбіцьцё, жорсткае зьбіцьцё Някляева, які нават і не дайшоў да плошчы, а толькі выйшаў з офісу. Спачатку гэта было сплянавана як правакацыя — а потым жорсткі разгон. Каб не паўтарылася таго, што было ў 2006 годзе — каб на плошчы не паставілі намёты».
У 2006-м годзе ён таксама быў на Кастрычніцкай плошчы. Ён параўноўвае: і тады, і цяпер людзі змагаліся за свой свабодны выбар, але зараз улады абышліся зь імі нашмат больш жорстка:
«У 2006-м годзе была нейкая перамога, хаця б маленькая. Але — сілавыя структуры выконвалі загад. У 2006-м годзе не было загаду ўсіх разагнаць у першы дзень — і не разганялі. Учора загад быў — і гэта зрабілі».
Штраф за плошчу — 1 050 000 рублёў
Віталь Гуляк, адзін з удзельнікаў падзеяў на плошчы Незалежнасьці ў Менску, асуджаны Заводзкім судом на адзін мільён 50 тысяч рублёў за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Вынесшы прысуд, яго адпусьцілі на волю.
Віталь Гуляк родам з Ваўкавыску Гарадзенскай вобласьці, ён інвалід 2 групы, вучыцца ў Польшчы. Кажа, што на Плошчу яго прывяло сэрца. Нядаўна ён глядзеў у Польшчы кроніку падзей ваеннага становішча, адзначалася чарговая гадавіна. І гэта яго падштурхнула ехаць у Менск.
Сёньня яму ўдалося з Акрэсьціна датэлефанавацца да нашага радыё і распавесьці пра тое, як іх схапілі і трымалі некалькі гадзін у перапоўненым аўтазаку.
Ён таксама распавядаў, што ўсе паверхі на Акрэсьціна, усе кабінэты сьледчых, калідоры былі запоўненыя сёньня такімі, як ён, удзельнікамі начных падзеяў на Плошчы. Пра тое, як сьледчыя пад трафарэт пісалі для іх абвінавачваньні, пытаючыся толькі імя, прозьвішча, дату нараджэньня і месца прапіскі.
Віталь распавядае, што пагром Дома ўраду, на яго думку, быў добра сплянаванай правакацыяй. Так яму здавалася на Плошчы.
Гуляк: «Я бачыў, што нешта робіцца ня тое, бо яны там бегалі. Людзі казалі, што ў фае Дома ўраду паўсюль напічкалі камэраў, бо рыхтаваліся нешта зазьняць. Кандыдаты, дарэчы, прасілі падыходзіць бліжэй да сьценаў Дома ўраду, але ніхто зь іх не заклікаў біць і крышыць».
Карэспандэнт: «А як паводзілі сябе людзі?»
Гуляк: «Бачна было, што людзям боязна, яны азіраліся, адчувалі правакацыю. Але нас было шмат, была занятая ўся плошча. І гэтае пачуцьцё еднасьці дапамагло перамагчы страх. У нейкі момант я паверыў, што вось яно… здарылася…».
Карэспандэнт: «А калі спэцназ пайшоў у атаку…»
Гуляк: «Спэцназ, людзі ў чорным пайшлі на нас, пачалі ганяць. А людзі, каб прарвацца празь іх, лезьлі на дубінкі, на шчыты… жахліва».
Карэспандэнт: «Віталь, якую выснову ты вынес з Плошчы?»
Гуляк: «Мне здаецца, што недарэмна тое, што адбылося на Плошчы. Думаю, за гэтым нешта будзе».
ГОМЕЛЬШЧЫНА

БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНА

Я магу абысьціся адным хлебам. Для душы мала свабоды.
Жыхарка Баранавічаў кажа, што людзі выйшлі сапраўды бараніць сябе і сваё права. Удзельнікі Плошчы паказалі сябе як грамадзяне краіны:
«Мы павінны жыць як людзі, а не як быдла. Я не хачу, каб маё дзіця торкалі ў школе, што ён адзіны не піянэр. Я вельмі хацела б набываць тую газэту і глядзець той канал, які я хачу. Я магу абысьціся адным хлебам. Для душы мала свабоды».
МАГІЛЁЎШЧЫНА
«Спэцназ кіраваўся загадам жорстка зьбіваць людзей»
Да 200 актывістаў з Магілёўшчыны ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Ім удалося прарвацца паўз узмоцненыя кардоны міліцыі.
Сярод дэманстрантаў быў бабруйскі актывіст. Ён сьцьвярджае, што спэцназ пры разгоне дэманстрантаў кіраваўся адным — жорстка зьбіваць усіх, хто трапляўся ім на шляху.
«Калі пачалі ламаць дзьверы, біць шкло, адразу ж я пачуў выступ з трыбуны, што — людзі не паддавайцеся на правакацыю, што мы не зьбіраемся захопліваць будынкі. У нас мірная акцыя. Калі ўжо фактычна акцыя заканчвалася, бо выніку ніякага не было дасягнута, то ўлада вырашыла людзей зьбіць. Сэнсу ў гэтым зьбіцьці ніякага не было. Гэта была не ахова правапарадку, а помста рэжыму людзям за тое, што яны ёсьць, што яны могуць думаць ня так, як патрэбна».
Мяне гэбэшнік у цывільным — я проста стаю, нічога не раблю — а ён б’е мне ў жывот. Проста так.
На плошчы Незалежнасьці знаходзіўся і актывіст з Магілёва. Ён кажа, што ўварвацца ў будынак Дома ўраду намагаліся невядомыя людзі. Гэта была правакацыя:
«Яны амаль уварваліся ў будынак, і тут прыехаў спэцназ і пачаў брутальна зьбіваць усіх, незалежна ад таго, удзельнічаў ён ці не. Людзі ў цывільным без аніякіх апазнавальных знакаў вылоўлівалі людзей, накідваліся натоўпам і зьбівалі. Такое было ўражаньне, што яны былі пад наркатой ці проста так бавяцца. Было шмат людзей моцна пабітых».
«Столькі крыві я ня бачыла ніколі»
Жыхарка Магілёва Аксана таксама была на плошчы. Тое, што там выраблялі міліцыянты, яна па-жаночы называе проста жахам:
«З нашага боку не было ні камянёў, ні дубінак, міліцыя ж была ў поўным абмундзіраваньні. Яны выбудавалі такую сыстэму, што тых, каго яны выпускалі, усіх абавязкова трэба было біць. Столькі крыві я ня бачыла ніколі. Дубінкамі мэтанакіравана білі жанчын. Мяне гэбэшнік у цывільным — я проста стаю, нічога не раблю — а ён б’е мне ў жывот. Проста так».
ВІЦЕБШЧЫНА
«Разгон мірнай акцыі быў сплянаваны загадзя»
Прыхільнік Уладзімера Някляева зь Мёраў, упершыню быў на такой масавай акцыі ў Менску. Ён апынуўся там адзін — другую машыну зь мясцовымі актывістамі спынілі па дарозе супрацоўнікі ДАІ.
Хлопец адзначае: настрой у тых, хто сабраўся на Кастрычніцкай плошчы, быў узьнёслы, і ніхто не чакаў, што пазьней распачнецца жорсткая бойка:
«Уражаньні былі цудоўныя. Даўно ў нас такога не было! Уразіла, што так шмат людзей думае па-іншаму: што хопіць ужо гэтаму чалавеку кіраваць… Было людзей пад 30 тысяч. І было ўсё мірна. Ніхто не заклікаў нешта крышыць і ламаць».
На яго думку, сытуацыя для нападу спэцназу кімсьці была справакавана знарок:
«Я мяркую, што гэта ўсе было падроблена. Ніхто б ня кінуўся так проста шкло біць ці тыя дзьверы ламаць. Думаю, усе было так падроблена знарок».
Такое самае меркаваньне і ў яшчэ адной актывісткі, якая прыехала ў Менск з райцэнтру Бешанковічы. Калярытную спадарыню-пэнсіянэрку, напэўна, запомнілі многія: яна была на плошчы ў бел-чырвона-белай куртцы паўзьверх паліто, у валёнках ды зь вялікай торбай — бо рыхтавалася быць на плошчы колькі спатрэбіцца, хоць некалькі дзён.
Разам зь іншымі спадарыня трапіла пад налёт спэцназу на плошчы Незалежнасьці.
Спадарыня кажа, што ў сапраўднасьці ўсё было ня так, як потым паказала беларускае тэлебачаньне. Людзей было ў разы болей. А як жорстка потым зьбівалі, БТ не паказвае ўвогуле:
«Уварваўся адразу АМАП праз натоўп. І так імкліва, што не маглі яго стрымаць ніхто. Вочы ў іх былі страшныя, параскідалі яны ўсіх. Я бачыла, як зьбівалі хлопцаў нагамі. І зьбівалі ня толькі АМАПаўцы, але і вайскоўцы. Мне не было страшна, аж пакуль мяне нехта не схапіў: нейкі АМАПавец ня вытрымаў, вырваўся са строю, і штуршок я атрымала такі, што павалілася проста на людзей — там стаялі так шчыльна, што проста не было куды валіцца».
Валянціна Гракун кажа, што разгон акцыі быў такі жорсткі, бо сярод прысутных не было падрыхтаваных людзей, якія маглі б у надзвычайных акалічнасьцях каардынаваць агульныя дзеяньні.
Актывіст кампаніі «Гавары праўду» з Глыбокага мяркуе, што разгон мірнай акцыі быў сплянаваны загадзя, і гэта засьведчыў напад на прыхільнікаў Уладзімера Някляева. Спадар Берніковіч і сам быў сярод прысутных:
«Жорсткі сцэнар быў заплянаваны ўладамі з самага пачатку. Гэта паказала зьбіцьцё, жорсткае зьбіцьцё Някляева, які нават і не дайшоў да плошчы, а толькі выйшаў з офісу. Спачатку гэта было сплянавана як правакацыя — а потым жорсткі разгон. Каб не паўтарылася таго, што было ў 2006 годзе — каб на плошчы не паставілі намёты».
У 2006-м годзе ён таксама быў на Кастрычніцкай плошчы. Ён параўноўвае: і тады, і цяпер людзі змагаліся за свой свабодны выбар, але зараз улады абышліся зь імі нашмат больш жорстка:
«У 2006-м годзе была нейкая перамога, хаця б маленькая. Але — сілавыя структуры выконвалі загад. У 2006-м годзе не было загаду ўсіх разагнаць у першы дзень — і не разганялі. Учора загад быў — і гэта зрабілі».
ГАРАДЗЕНШЧЫНА