Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі адбылася ў Магілёве


У Магілёве дзясятак сяброў Партыі БНФ, зарэгістраванай у Чэхіі няўрадавай арганізацыі “Малады фронт”, а таксама грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” ды стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” правялі акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі.

Пікет актывісты зладзілі на пешаходнай вуліцы Ленінскай. У руках кожны з удзельнікаў трымаў партрэты былых кандыдатаў у прэзыдэнты, іх давераных асобаў ды грамадзкіх актывістаў, арыштаваных удзень і пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Раздавалі пікетоўцы мінакам і газэту “Ня бойся”, прысьвечаную палітзьняволеным.



“Сваю акцыю мы праводзім для таго, каб магілёўская грамадзкасьць зьвярнула ўвагу на тое, што ў Беларусі ёсьць палітычныя зьняволеныя. Кожную прэзыдэнцкую кампанію іх колькасьць павялічваецца. Людзі павінны ведаць, які палітычны рэжым на Беларусі”, – патлумачыў мэту акцыі яе ўдзельнік Сяргей Нягацін.


“Ланцуг неабыякавых людзей” прастаяў на вуліцы Ленінскай каля паўгадзіны. Акцыя прайшла без затрыманьняў. Дзясятак міліцыянтаў назіралі за ёй здалёк. Адзін зь іх здымаў пікет на відэакамэру. Бліжэй да сканчэньня два міліцыянты ў званьні старшага лейтэнанта падышлі да пікету, каб высьветліць, што адбываецца. Пасьля некалькіх пытаньняў адзін зь іх узяў газэту і абодва адышлі. Неўзабаве актывісты вырашылі спыніць акцыю.

Міліцыянты пытаюцца ў актывістаў, якую акцыю тыя праводзяць
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG