Міністры замежных спраў Вялікабрытаніі і Нямеччыны Ўільям Гэйг і Гіда Вэстэрвэле заклікаюць увесьці жорсткія санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі ў новым артыкуле, апублікаваным у "The Wall Street Journal".
Сьвет з усё большым жахам назірае за тым, як апошняга паўтара месяца беларускі рэжым бязьлітасна і сыстэматычна спрабуе дэмантаваць грамадзянскую супольнасьць і нованароджаную апазыцыю ў сваёй краіне.
Гвалт у вечар прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня шакаваў. Але пасьля яго ўвага сусьветных сродкаў масавай інфармацыі засяродзілася на іншых падзеях, тым часам як рэпрэсіі ў Беларусі працягваліся.
Чатыры кандыдаты ў прэзыдэнты і шматлікія палітычныя і грамадзянскія актывісты застаюцца ў зьняволеньні, мы ня маем незалежнай і праверанай інфармацыі пра іх стан. Шмат хто зь іх можа правесьці гады ў турме па абвінавачаньні ў арганізацыі масавых беспарадкаў, а тым часам зьяўляецца ўсё больш доказаў таго, што гвалт у выбарчы вечар быў арганізаваны самімі ўладамі. Мы бачылі загадкавыя пакаяньні, зь якімі выступалі ў эфіры дзяржаўных СМІ затрыманыя актывісты апазыцыі. Мы можам толькі здагадвацца, што заахвоціла іх зьмяніць сваю песьню за адну ноч.
Рэжым таксама ўжывае іншыя формы перасьледу тых, хто асьмеліўся ўзьняць незалежны голас. Кожны дзень адбываюцца рэйды на кватэры і офісы па ўсёй Беларусі. Больш чым 200 чалавек былі выкліканыя на допыты беларускімі спэцслужбамі, у дадатак да тых 700, якія былі арыштаваныя вечарам 19 сьнежня. Мы чуем паведамленьні аб юрыстах, якіх пазбавілі права на прафэсію за агучаньне злоўжываньняў у дачыненьні да іх кліентаў. Нам таксама трэба чакаць масавых адлічэньняў з унівэрсытэтаў тых студэнтаў, якія далучыліся да пратэстаў, як гэта здарылася пасьля папярэдніх прэзыдэнцкіх выбараў у 2006-м.
У суседзтве з Эўразьвязам – сур’ёзны крызіс. Мы павінны дзейнічаць. На найбліжэйшым пасяджэньні Рады ЭЗ па замежных справах мы заклічам ЭЗ ізноў увесьці комплекс жорсткіх санкцый у дачыненьні да Беларусі і задумацца аб іншых захадах супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Мы ня можам заплюшчваць вочы на тое, што адбываецца сёньня ў братняй эўрапейскай краіне. Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка зрабіў свой выбар, і ў нас няма іншага выбару, як адрэагаваць адпаведным чынам.
Калі Беларусь павернецца сьпінай да сьвету, дрэнна будзе Беларусі. Гэта зьнішчыць давер інвэстараў да яе і ня дасьць ёй ступіць на шлях свабоды і справядлівасьці, які цэніцца астатнім сьветам.
Як мы прыйшлі да такой сытуацыі?
Крыху больш за месяц таму было адчуваньне, што Беларусь рухаецца, хоць і павольна, у правільным кірунку. Некалькім кандыдатам было дазволена ўзяць удзел у выбарчай кампаніі, і ім нават далі абмежаваны доступ да сродкаў масавай інфармацыі. Палітычныя зьняволеныя былі вызваленыя. У бок Эўразьвязу былі запушчаныя пробныя шары наконт больш цесных эканамічных сувязяў.
Мы ў Эўразьвязе былі гатовыя адказаць на гэта, асьцярожна, але з усё большай ангажаванасьцю ў абмен на працяг руху ў бок міжнародных нормаў. У лістападзе мы падоўжылі санкцыі ЭЗ у адносінах да Беларусі, але адначасова замарозілі іх выкананьне да часу правядзеньня выбараў у сьнежні. Потым быў вечар 19 сьнежня і яго працяг, якія разбурылі ілюзію талерантнасьці і паказалі сапраўднае аблічча Аляксандра Лукашэнкі.
Мы поўныя рашучасьці зрабіць захады супраць беларускага рэжыму. Адначасова мы не кінем народ Беларусі на волю лёсу. Мы будзем працягваць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці, насамрэч мы ўзмоцнім нашыя намаганьні дзеля гэтага. Мы хочам, каб беларускі народ зразумеў, што эўрапейцы стаяць на яго баку. І калі Беларусь вырашыць далучыцца да шырэйшай эўрапейскай супольнасьці народаў, мы будзем гатовыя, каб прывітаць яе.
Сьвет з усё большым жахам назірае за тым, як апошняга паўтара месяца беларускі рэжым бязьлітасна і сыстэматычна спрабуе дэмантаваць грамадзянскую супольнасьць і нованароджаную апазыцыю ў сваёй краіне.
Гвалт у вечар прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня шакаваў. Але пасьля яго ўвага сусьветных сродкаў масавай інфармацыі засяродзілася на іншых падзеях, тым часам як рэпрэсіі ў Беларусі працягваліся.
Гвалт у вечар прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня шакаваў
Рэжым таксама ўжывае іншыя формы перасьледу тых, хто асьмеліўся ўзьняць незалежны голас. Кожны дзень адбываюцца рэйды на кватэры і офісы па ўсёй Беларусі. Больш чым 200 чалавек былі выкліканыя на допыты беларускімі спэцслужбамі, у дадатак да тых 700, якія былі арыштаваныя вечарам 19 сьнежня. Мы чуем паведамленьні аб юрыстах, якіх пазбавілі права на прафэсію за агучаньне злоўжываньняў у дачыненьні да іх кліентаў. Нам таксама трэба чакаць масавых адлічэньняў з унівэрсытэтаў тых студэнтаў, якія далучыліся да пратэстаў, як гэта здарылася пасьля папярэдніх прэзыдэнцкіх выбараў у 2006-м.
Мы ня можам заплюшчваць вочы на тое, што адбываецца сёньня ў брацкай эўрапейскай краіне
Калі Беларусь павернецца сьпінай да сьвету, дрэнна будзе Беларусі. Гэта зьнішчыць давер інвэстараў да яе і ня дасьць ёй ступіць на шлях свабоды і справядлівасьці, які цэніцца астатнім сьветам.
Як мы прыйшлі да такой сытуацыі?
Крыху больш за месяц таму было адчуваньне, што Беларусь рухаецца, хоць і павольна, у правільным кірунку. Некалькім кандыдатам было дазволена ўзяць удзел у выбарчай кампаніі, і ім нават далі абмежаваны доступ да сродкаў масавай інфармацыі. Палітычныя зьняволеныя былі вызваленыя. У бок Эўразьвязу былі запушчаныя пробныя шары наконт больш цесных эканамічных сувязяў.
Мы поўныя рашучасьці зрабіць захады супраць беларускага рэжыму. Адначасова мы не кінем народ Беларусі на волю лёсу