Міністры замежных спраў Нямеччыны, Польшчы, Швэцыі, Чэхіі апублікавалі супольны артыкул у "Нью-Ёрк Таймз" пад загалоўкам "Лукашэнка прайграў". Сэнс: ніякіх больш размоў і ні цэнта грошай, піша "Наша Ніва".
Пасьля таго, што адбылося на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі ў нядзелю, адносіны паміж Эўрапейскім Зьвязам і прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам ня могуць застацца ранейшымі.
У апошнія месяцы расла надзея, што ягоныя словы можна ўспрымаць сур’ёзна. Ён абяцаў запрасіць на выбары міжнародных назіральнікаў, і ён выканаў сваё абяцаньне. Ён гаварыў пра пашырэньне прасторы для дзеяньня апазыцыі ў часе выбарчай кампаніі, і паляпшэньні былі.
Эўразьвяз адказаў прыпыненьнем санкцый і шчодрай прапановай абумоўленага палітычнага дыялёгу, эканамічнай супрацы і магчымасьці фінансавай дапамогі. У інтарэсах і Эўропы, і народу Беларусі было працягваць у гэтым кірунку.
Потым усё памянялася.
Галасаваньне адбывалася спакойна, але падлік галасоў ператварыўся ў фарс.
Справаздача незалежных назіральнікаў ацэньвае падлік галасоў як "кепскі" ці "вельмі кепскі" на той прыкладна палове выбарчых участкаў, якую яны ахапілі, і ёсьць усе падставы меркаваць, што на рэшце ўчасткаў усё было яшчэ горш. Было відавочна, што ёсьць загад не лічыць галасоў, а выдаць наперад вызначаны вынік.
Няма магчымасьці даведацца рэальны вынік выбараў, але няма і сумневаў, што абвешчаны вынік ня мае ніякай дэмакратычнай законнасьці.
Мабыць, сп. Лукашэнка зразумеў, што ён не атрымлівае 50% галасоў, патрэбных для перамогі ў першым туры, і што яго чакае зьневажальны другі тур супраць адзінага кандыдата ад апазыцыі.
Усе незалежныя экзыт-полы далі яму нашмат менш за 50% галасоў.
Але найгоршае здарылася пасьля.
Апазыцыйных кандыдатаў зьбілі, павалаклі і затрымалі. Былі схоплены сотні актывістаў.
Суды канвэерам выносілі прысуды, не падмацаваныя ніякімі фактамі. Ізноў зьявіліся палітвязьні. Быў абвешчаны курс на рэпрэсіі.
Такога — такіх фальсыфікацый і такіх нахабных рэпрэсій — Эўропа ня бачыла даўно. Тое, што Мілошавіч у 2000 годзе вырабляў у Сэрбіі, блякне перад тым, што робіцца ў Беларусі.
У памяці ўсплываюць хіба што параўнаньні з увядзеньнем ваеннага становішча ў Польшчы ў 1981 годзе.
Да чаго гэта прывядзе?
Сілы ўціску могуць атрымаць перамогу сёньня, але раны грамадзтва ад гэтага не загояцца і аточаны рэжым ня вечны.
Пэрспэктывы атрыманьня грошай ад Захаду для ўратаваньня благой эканамічнай сытуацыі разьвеяліся як дым. Інвэстары ня пойдуць у краіну, дзе так дэманстратыўна выказваюць пагарду да закону.
Эўрапейскі Зьвяз грунтуецца на каштоўнасьцях правоў чалавека, дэмакратыі і законнасьці. ЭЗ ня будзе абыякава назіраць, як жахліва парушаюцца гэтыя каштоўнасьці ў яго рэгіёне.
Наладжваньне кантактаў са сп. Лукашэнкам у дадзены момант здаецца марнаваньнем часу і грошай. Ён свой выбар зрабіў — і гэта выбар супраць усяго, за што выступае Эўрапейскі Зьвяз.
Але ў Беларусі ёсьць шмат людзей, якія ведаюць, што час Лукашэнкі мінае, і ціха рыхтуюць лепшую будучыню.
Нашы кантакты з прадстаўнікамі розных сэгмэнтаў беларускага грамадзтва пераканалі нас, што Беларусь хоча быць часткай свабоднай і квітучай Эўропы.
Мы абавязаныя зараз паглыбіць наша супрацоўніцтва зь беларускімі дэмакратамі і тымі людзьмі ў кіраўніцтве краіны, якія не падтрымліваюць таго фатальнага курсу, якім Беларусь пайшла. Мы іх не пакінем, мы ім ня здрадзім у час, калі іх край уваходзіць у новы змрочны пэрыяд.
Найлепшы тэст для нашых каштоўнасьцяў — гэта тое, што мы можам зрабіць для бясьсільных. Эўропа ня будзе нямой.
Карл Більт, Гіда Вэстэрвэле, Радаслаў Сікорскі і Карал Шварцэнбэрг — міністры замежных справаў Швэцыі, Нямеччыны, Польшчы і Чэхіі. Назву артыкулу ў арыгінале — Lukashenko the Loser — можна перакладаць як "Лукашэнка прайграў", "Лузэр Лукашэнка" або "Лукашэнка — лузэр".
Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных адмовіўся камэнтаваць апублікаваны ў "Нью-Ёрк Таймз" тэкст, патлумачыўшы: "Мы не камэнтуем газэтных артыкулаў".