Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супольная малітва беларускіх хрысьціян


У межах тыдня малітваў за адзінства хрысьціян у Менску адбылося супольнае набажэнства прадстаўнікоў розных хрысьціянскіх канфэсій Беларусі.

22 студзеня прадстаўнікі розных хрысьціянскіх канфэсій сабраліся на супольнай малітве ў менскім архікатэдральным касьцёле. Набажэнства праходзіла ў межах тыдня малітваў за адзінства хрысьціян.

Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у сваім звароце згадаў пра адказнасьць саміх хрысьціян за існыя паміж імі разьдзяленьні: "У наш час для рэалізацыі ўзьнёсьлага заданьня і так жаданага Хрыстом адзінства хрысьціян патрэбны рэалістычны погляд на нас саміх, бо мы як ніхто іншы найбольш адказныя за працяг разьдзяленьня хрысьціян. <…> Таму нам трэба маліцца і дзейнічаць, каб Бог учыніў нас здольнымі імкнуцца да адзінства".

Сваё бачаньне хрысьціянскага адзінства выклалі і іншыя ўдзельнікі набажэнства — апостальскі візытатар для грэка-каталікоў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, протаіерэй Аляксандр Шымбалёў, біскуп Саюзу цэркваў эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў Аляксандр Фірысюк, старшыня Біблійнага таварыства ў Беларусі Герман Родаў, біскуп Самастойнай эвангельска-лютэранскай царквы ў Беларусі Ўладзімер Меерсан.




Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG