На вясну 2011 году заплянаваная другая спроба Беларусі скарыць космас. У Маскве беларускі прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч сустрэўся з кіраўніцтвам Фэдэральнага касьмічнага агенцтва Расеі, якое рыхтуе «Белку-2» да запуску ў космас.
Першая спроба Беларусі выйсьці ў космас скончылася прыкра. «Белка» выбухнула на вачах Аляксандра Лукашэнкі, які асабіста прыехаў на касмадром Байканур — здарылася аварыя ўкраінскай ракеты-носьбіта «Днепр». Першапачаткова запуск «Белкі-2» плянавалася ажыцьцявіць у 2009 годзе. Запуск некалькі разоў пераносіўся і ў выніку быў адкладзены на вясну 2011 году.
«Наш праект уступае ў завяршальную стадыю. Хацелася б заслухаць даклады пра заключныя працы, каб можна было прыняць адпаведныя рашэньні», сказаў Мясьніковіч на нарадзе ў «Раскосмасе», паведамляе БелТА.