Як паведамілі ў офісе руху «За свабоду», падчас візыту ў Бэрлін Аляксандар Мілінкевіч абмяркуе сытуацыю ў Беларусі з Гансам Гертам Пётэрынгам і Роналдам Пафалам. Візыт адбываецца на запрашэньне фонду імя Конрада Адэнаўэра.
14 студзеня ўжо адбылася сустрэча спадара Мілінкевіча з кіраўніком ведамства фэдэральнага канцлера Роналдам Пафалам. Таксама заплянаваная гутарка з былым старшынёй Эўрапарлямэнту, кіраўніком фонду імя Конрада Адэнаўэра Гансам Гертам Пётэрынгам.
Асноўная тэма размоваў — апошнія палітычныя падзеі ў Беларусі, рэакцыя Нямеччыны на сытуацыю, якая склалася вакол затрыманых апанэнтаў рэжыму, выпрацоўка шляхоў падтрымкі грамадзянскай супольнасьці, а таксама праявы салідарнасьці з рэпрэсаванымі.
Апроч таго, лідэр руху «За свабоду» сустрэнецца з экспэртамі па беларускай сытуацыі і журналістамі нямецкіх СМІ.