"Урад Лукашэнкі, несумненна, ня мае дэмакратычнай легітымнасьці".
Пра гэта заявіў старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк падчас адкрыцьця ў Брусэлі надзвычайнага пасяджэньня камітэту Эўрапарлямэнту па замежных справах, прысьвечанага сытуацыі ў Беларусі, паведамляе РИА Новости.
"Неабходна перагледзець палітыку ЭЗ у дачыненьні да Менску. І мы хацелі б пачаць зь сёньняшняга дня абдумваньне гэтага", — заявіў Бузэк.
Ён назваў сёньняшняе пасяджэньне своеасаблівым мазгавым штурмам.
Кіраўнік Эўрапарлямэнту заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх затрыманых апанэнтаў улады, зьняць выстаўленыя ім абвінавачаньні і неадкладна забясьпечыць аказаньне мэдычнай дапамогі ўсім, хто мае патрэбу ў гэтым.
Выступаючы на пасяджэньні ў Эўрапарлямэнце, Аляксандар Мілінкевіч выказаў думку, што рэакцыя Эўразьвязу "павінна быць жорсткай", і заклікаў выкарыстоўваць мэтады "палітычнага і эканамічнага ціску на рэжым".